Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Майкл Скэнлан заявіў, што Злучаныя Штаты прапанавалі беларускаму ўраду ўзаемна зьнізіць кошт візаў.
Паводле дыплямата, Вашынгтон гатовы гэта зрабіць, калі Менск зробіць аналягічны крок насустрач. Цяпер амэрыканская віза для беларусаў каштуе 160 даляраў, для амэрыканцаў беларуская — 140 даляраў.
Прадстаўнік Міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Савіных так пракамэнтаваў амэрыканскую ініцыятыву:
«Трэба ўдакладніць, ці паступіла такая прапанова ў нашу консульскую службу і якім чынам. Ёсьць пэўны парадак ажыцьцяўленьня такога кшталту мерапрыемстваў. Прапановы абмяркоўваюцца і аналізуюцца абодвума бакамі. Натуральна, што такія пытаньні — як намі, так і імі — узгадняюцца ня толькі на ўзроўні зьнешнепалітычных ведамстваў, але таксама і зацікаўленымі міністэрствамі і ведамствамі ўнутры краіны. Выпрацоўваецца адзіная перамоўная пазыцыя, а потым праводзяцца кансультацыі і перамовы паміж партнэрамі. І калі ў выніку гэтых перамоваў мы прыходзім да нейкага ўзаемапрымальнага кансэнсусу, то прымаецца канкрэтнае рашэньне. І гэта, натуральна, працэс дастаткова доўгатэрміновы, ён займае пэўны час. Калі ён пачаўся — значыць, будзе ажыцьцяўляцца. А можа, ён яшчэ ў стадыі падрыхтоўкі прапановы...»
Цяпер амэрыканскія візы ў Менску выдаюць толькі ў выключных выпадках. З-за палітычных рознагалосьсяў штат амэрыканскіх дыпляматаў у Беларусі абмежаваны пяцьцю супрацоўнікамі. Па візы беларусы мусяць зьвяртацца ў консульскія ўстановы ЗША ў Маскве, Вільні, Варшаве, Кіеве.