«Пуцін», «Расея, зараза» ды іншыя песьні Саўкі ды Грышкі пра беларуска-расейскія дачыненьні

Старыя знаёмцы ды ідэйныя апанэнты выказваюцца пра візыт у Беларусь прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна. А таксама прапаноўваюць паслухаць іх ранейшыя абмеркаваньні беларуска-расейскіх адносінаў.

Your browser doesn’t support HTML5

Саўка ды Грышка. Пуцін



Саўка:
Пуцін, прыяжджае Пуцін,
Правераны, надзёжны прэзідзент.
Мы што-нібудзь тут з Пуціным замуцім,
Мы саздадзім какой-ніць прэцэдзент.

Грышка:
Пуцін, прыяжджае Пуцін
Павучыцца ў нас таму-сяму,
Досьвед пераняць у Беларусі –
Каго ў парлямант, а каго ў турму.

Саўка:
Пуцін прыяжджае, Пуцін!
Он друг, как гаварыцца наш і брат.
І ўскорэ ўстрэча прэзідзентаў будзе.
Yce а ней тут толька гаварат.

Грышка:
Пуцін, прыяжджае Пуцін,
Ён маладзее проста з кожным днём
Праз год яшчэ ён маладзейшы будзе,
Празь пяцьдзесят ён зробіцца дзіцём.

Саўка:
Пуцін, прыяжджае Пуцін,
Наш добры друг. Ура! Браня крапка!
Народы нашы скажуць: «В добры пуць» ім…
Но разьбярыцесь в сьферы малака!

Грышка:
Пуцін, прыяжджае Пуцін
Ён інтэгратар, ён старэйшы брат…
Ён сьпіць і бачыць сны пра Беларусь ён,
Так хочацца вярнуць яе назад!


А вось што сьпявалі ў розныя гады Саўка ды Грышка пра адносіны Расеі і Беларусі, пра візыты расейскіх кіраўнікоў у Менск, а таксама пра газавыя, гандлёвыя ды іншыя беларуска-расейскія канфлікты.

Гудбай, Яўропа

Расейскія госьці

Хросны бацька

Money money

Газ

Газавая вайна

Яшчэ адзін хросны