Адзін з самых пасьпяховых беларускіх бізнэсоўцаў Уладзімір Пефціеў прадаў кампанію «Белтэхэкспарт», якая займаецца экспартам узбраеньняў і вайсковай тэхнікі, расейскаму бізнэсоўцу Гурыновічу.
«Кампанія ЗАТ «Белтэхэкспарт» пацьвярджае інфармацыю аб зьмене ўладальніка кантрольнага пакета акцый групы кампаній ЗАТ «Кіруючая кампанія „Белтэх Холдынг“, у якую ўваходзіць ЗАТ „Белтэхэкспарт“. Уладальнікам кантрольнага пакета акцый групы кампаній стаў расейскі бізнэсовец Гурыновіч Дзьмітрый Фёдаравіч», - паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у кампаніі.
На прадпрыемстве таксама паведамілі, што «Пефціеў Уладзімір Паўлавіч цалкам спыніў свой удзел у названай групе кампаній».
Паводле інфармацыі «Белтэхэкспарту», Дз. Гурыновіч — выпускнік і асьпірант Расейскай акадэміі народнай гаспадаркі і дзяржаўнай службы пры прэзыдэнце РФ (з адзнакай), уключаны ў кадравы рэзэрв прэзыдэнта РФ.
«Стварэньне магутнага супрацоўніцтва Расеі і Беларусі ў галіне ВТС і экспарту спэцмаёмасьці ў выніку гэткай замены мае велізарную перавагу і дае поўную ўпэўненасьць у тым, што ЗАТ „Белтэхэкспарт“ выйдзе на прынцыпова новыя пазыцыі на сусьветным рынку», — перакананыя ў кампаніі.