Напярэдадні суду палітвязень Васіль Парфянкоў даў інтэрвію Свабодзе.
— Васіль, што вы чакаеце ад гэтага суду?
— Вядома ж, нічога добрага не чакаю, але ўсё ж такі разьлічваю на паўгады арышту, бо там пагражае да году. А так разьлічваю, што сёньня мой апошні дзень на свабодзе.
— У чым цябе абвінавачваюць і як ты ацэньваеш гэта абвінавачаньне?
— Абвінавачваюць у парушэньні правілаў прэвэнтыўнага нагляду. Якія былі парушэньні? — Выйшаў у краму за цыгаркамі, калі трэба было быць дома пасьля васьмі вечара. У гэты час зайшлі супрацоўнікі, склалі адпаведны акт, што мяне не было, пасьля гэтага — зноў жа ў суд, разгляд адміністрацыйнай справы: там мне давалі папярэджаньні, штрафы, каб больш не парушаў. Вось такія былі парушэньні: тры альбо чатыры. Я аднойчы спазьніўся на штотыднёвую адметку ў РАУС, бо ехаў на трамваі: трамваі сталі і мне давялося ісьці пешшу, — спазьніўся літаральна хвілін на дзесяць, і яны таксама склалі акт за няяўку на штотыднёвую рэгістрацыю. Ужо пасьля другога парушэньня мяне не судзілі па адміністратыўных парушэньнях, проста бралі тлумачэньне, чаму не было дома альбо чаму спазьніўся. Я даведаўся, што завялі справу толькі 19 красавіка.
— З перадузятасьцю ставіліся да цябе...
— Я не сказаў бы, каб з перадузятасьцю, але ж з паверкамі прыходзілі часта: маглі некалькі разоў на дзень зайсьці, і ўначы прыходзілі некалькі разоў, правяралі. Нагляд быў вельмі пільны, каб я ня мог нічым займацца, праз гэты нагляд нават цяжка было ўладкавацца на нейкую працу, таму што не супадалі графікі: у той час, калі б я павінен быў працаваць, я павінен быў быць дома, таму не атрымлівалася. Толькі-толькі знайшоў працу — і завялі новую справу, і зноў суд.
— Вашая справа падобная да той справы, за якую засудзілі Сяргея Каваленку.
— Па сутнасьці так і ёсьць. Розьніца толькі ў тым, што ў Сяргея было парушэньне хатняй хіміі, а ў мяне парушэньне нагляду. Тэрмін крыху меней, а так — адзін у адно.
— З чым вы зьвязваеце гэты перасьлед: з тым, што вы — былы вязень Плошчы, што адмыслова за вамі пільнавалі?
— Канешне, таму што яны пабачылі, што калі я выйшаў з турмы пасьля Плошчы, я не спыніў актыўнасьць: я ўдзельнічаў у акцыях «Эўрапейская Беларусь», якія былі на Кастрычніцкай плошчы, — акцыі салідарнасьці з палітвязьнямі. Там мяне затрымлівалі, але пратакол не складалі: чамусьці адпусьцілі. Потым, калі была гадавіна Плошчы, мяне затрымалі і ўжо асудзілі на 12 сутак, і гэта стала падставай, каб увесьці мне гэты прэвэнтыўны нагляд.