У нядзелю, 27 траўня, па галоўных вуліцах Менску пройдзе штогадовая каталіцкая працэсія Божага Цела.
Як паведаміў Свабодзе кс. Юры Санько, па традыцыі працэсія распачнецца сьвятой Імшой а 9 гадзіне каля касьцёла Найсьвяцейшай Тройцы (сьвятога Роха) на Залатой Горцы. Затым яна накіруецца на праспэкт Незалежнасьці да плошчы Перамогі, дзе будзе ўсталяваны алтар і адбудзецца кароткая малітва. Гэтаксама алтар дзеля прыпынку і малітвы будзе ўсталяваны на Кастрычніцкай плошчы і каля Чырвонага касьцёла на плошчы Незалежнасьці. Завершыцца працэсія каля Катэдральнага касьцёлу каля 14 гадзін.
Свята Божага Цела — распаўсюджаная назва ўрачыстасьці Найсьвяцейшага Цела і Крыві Хрыста ў каталікоў, якая адзначаецца ў чацьвер пасьля ўрачыстасьці Найсьвяцейшай Тройцы. У гэты дзень альбо ў наступную пасьля яго нядзелю адбываецца працэсія, у якой Цела Хрыста ў выглядзе аплатак — кавалачкаў белага хлеба — праносяць па вуліцах гарадоў і вёсак.
Штогод у працэсіі Божага Цела ў Менску бяруць удзел ад 3 да 5 тысяч чалавек.