Беларусь чакае «канкрэтных крокаў» ад Захаду і афіцыйны Менск ня будзе мяняць сваю пазыцыю што да «вызваленьня палітвязьняў», заявіў прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка.
«Я ўсё больш чую заяваў, што эўрапейскія дыпляматы тут чакаюць нейкай амністыі, ізноў пачынаючы гаворку па палітвязьнях і гэтак далей. Я адразу хачу публічна сказаць, што да гэтай тэмы я больш не вяртаюся. Я ўсё сказаў публічна і раней, у Пасланьні беларускаму народу і парлямэнту. Сваю пазыцыю я ня бачу падстаў на дадзены момант мяняць», – цытуе Лукашэнку Інтэрфакс.
«Мы чакаем канкрэтных крокаў ад Захаду, Эўрапейскага зьвязу. Мяч на іх баку. Гэта маё цьвёрдае перакананьне. Таму чакаць зноў гэтай «гульні на старых інструмэнтах, па старых нотах», я не зьбіраюся», – заявіў Лукашэнка, прымаючы з дакладам міністра замежных справаў Сяргея Мартынава.