Зьбіты міліцыянтамі актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Андрэй Моўчан па-ранейшаму ў шпіталі «Хуткай дапамогі». «Зараз вязуць яшчэ на адно дасьледаваньне. Сёньня ўжо быў у акуліста, правяралі сківіцу. Але дактары мне нічога ня кажуць. Прасіў паглядзець гісторыю хваробы — не даюць», — паведаміў Моўчан.
Моўчан таксама сказаў, што з праваахоўных органаў да яго ніхто не зьвяртаўся — не было ні міліцыянтаў, ні супрацоўнікаў пракуратуры.
19 траўня Андрэй Моўчан разгарнуў бел-чырвона-белы сьцяг каля ўнівэрсаму «Першамайскі» ва Ўруччы на знак салідарнасьці зь Сяргеем Каваленкам. Міліцыянты затрымалі яго і жорстка зьбілі. Паводле папярэдняй высновы лекара, у Андрэя была чэрапна-мазгавая траўма, пералом ніжняй сківіцы і рэбраў, адбітыя ныркі і ногі.