У Магілёве ўсё болей моладзі выпрабоўвае сябе ў экстрымальнай забаве пад назвай «роупджампінг» — скачках з вышыні на страховачным тросе. Вынаходніцтва амэрыканскага альпініста Дэна Османа, як заяўляюць маладзёны, надае іх жыцьцю вастрыні і адрэналіну.
Дасылайце вашыя відэа ў рубрыку «Такое жыцьцё» праз пошту rferl.minsk@gmail.com — аўтары найлепшых дасланых відэа атрымаюць flip-камэру ў падарунак. Вынікі падводзяцца штомесяц.
Тэхнічныя патрабаваньні: пажаданыя мінімальныя памеры карцінкі — 640х360 (прапорцыя 16:9) альбо 480х360 (4:3); відэа можа быць у любым з агульнапрынятых фарматаў — MPEG, MPEG2, MP4, AVI, 3GP ці іншым.
Відэарубрыка «Такое жыцьцё» — шукаем кадры, якія гавораць самі за сябе. Здымаюць карэспандэнты «Свабоды» — здымайце і вы!