У адну красавіцкую нядзелю ў вёсцы Каралішчавічы каля крамы можна было назіраць незвычайны малюнак.
У адну красавіцкую нядзелю ў вёсцы Каралішчавічы каля крамы можна было назіраць незвычайны малюнак. Купка мясцовых людзей, як пажылых, так і маладых, слухалі маладую спадарычну, якая распавядала людзям пра іх роднае мястэчка.
Гэтыя словы належаць беларускаму паэту Язэпу Пушчу. Які нарадзіўся і жыў у Каралішчавічах. І які сёлета 20 траўня сьвяткаваў бы сваё 110-годзьдзе.
Гэта Фэст экскурсаводаў, які ладзяць кожны год краязнаўчыя клюбы «Камяніца» і «Гісторыка». Студэнтка гістфаку Тацяна Гайдук — родам з Каралішчавічаў. Яна хвалявалася, ці прыйдзе хто на экскурсію? Але дарэмна. Неабыякавая да гісторыі публіка ёсьць паўсюль. Далучымся да экскурсіі і мы.
Я разгаварыўся з адной немаладой спадарыняй. Якая аказалася ўнучатай пляменьніцай паэта.
— А Пушча тут ня жыў?
— Жыў. Я яго ўнучка. Ён майго дзеда стрыечны брат. Я помню і яго, і дачок. У нас і кніжкі яго былі, у дзядулі. Вершы.
— А ў вашай сям’і было разуменьне, што гэта паэт?
— Зналі. Хацелі ўсю вуліцу назваць Язэпа Пушчы. Але так яна і засталася Цэнтральнай. Пасьля яго забылі. Помню, у школе вучылася, быў у кніжцы сьцішок.
— І вы ня помніце ніводнага верша?
— Не. Кніжачка недзе зьнікла. Помню, ён пра жонку пісаў. Адны словы помню. «Ой ты, Стася, смуглявая Стася. Ўзгадаваў цябе Браншчыны лес». Бо яна з Расіі сама.
Насамрэч гэта ня так і мала. Спадарыня прыгадала, напэўна, самыя знакамітыя словы паэта. Якія вядомыя кожнаму беларусу дзякуючы «Песьнярам». Праўда, у вершы — «Узгадаваў цябе Случчыны гай», а ня бранскі лес.
Каля былой стайні графаў Прушынскіх да экскурсіі далучылася купка пэнсіянэрак. Якія самі правядуць якую хочаш экскурсію.
— А я помню, што ў гэтай канюшні Павал Першы спыняўся.
— А адкуль вы ведаеце, што тут быў Павал?
— А што я? Не цікаўлюся гісторыяй сваёй вёскі? Я ж тут нарадзілася! Тут былі ліпы. Прыгожа. Там былі елкі. Там пуні стаялі двухпавярховыя. Каб вы ведалі, як тут было прыгожа.
— Вы нарадзіліся ў...
— У панскім доме. Вэранда была прыгожая. Крыніца яшчэ ёсьць. Бэз рос розных сартоў, язьмін. Акацыя. Каб вы бачылі! А цяпер... Усё забрудзілі, загадзілі.
Графскую стайню, цагляную руіну бяз даху, цёткі сьцерагуць, як сваю крэўную маёмасьць. І не падпускаюць прадпрымальных чужакоў.
— А гэта ўзяў на рэстаўрацыю. Хацеў рабіць пілараму. Яму не далі. Мы не далі. Можна ж рэстаўраваць? Можна. Не далі рабіць пілараму.
— А вы як не далі?
— Сварыліся, у сельсавет хадзілі. Не хацелі, каб тут была піларама. Гэта ж помнік архітэктуры. Хацелася б, каб наша спадчына захавалася. А ў нас нічога не застаецца. Усё зьнішчаецца.
— А ў гэтым вінаватыя людзі?
— Улады больш вінаватыя. І Міністэрства культуры. Хацелася б аднавіць усё. Вось касьцёл. Я бачыла карціну Напалеона Орды.
Там, дзе некалі высіўся каралішчавіцкі касьцёл, цяпер дажывае свой век драўляны будынак клюбу.
Выбітыя шыбы, на падлозе паўсюль сьмецьце і пустыя бутэлькі. За клюбам у хмызах некалькі надмагільляў.
Мясцовая настаўніца Тамара — адна з актывістак, якія змагаюцца за тое, каб будынак аддалі каталікам.
— Як тут быў Дом культуры, сельсавет яшчэ прыглядаў за ім. Потым гэты статус зь яго зьнялі. І на сёньняшні дзень ён нікому не належыць. Мы сем гадоў прасілі ў мясцовых уладаў аддаць пад касьцёл.
На бруднай сцэне, у куце раптам заварушылася брудная куча і зь яе вылез жывы чалавек!
— Вы тут жывяцё і зімой, і летам?
— Так.
— Тут жыве чалавек!
— Жыве, і не адзін. Вунь яшчэ дзьве барышні сядзяць на скамейцы. Прыходзяць да яго на спатканьні.
Пакуль кіраўнік Беларусі дасылае рымскаму папу любоўныя пасланьні, ягоныя падначаленыя як могуць змагаюцца з каталіцкім уплывам.
— Хай бы зь яго, з гэтага Зяновіча, узялі б грошы. Хай ён адновіць гэта ўсё.
— А хто гэта?
— Намесьнік старшыні Менскага райвыканкаму. Які нам катэгарычна не аддаў гэты будынак. Сказаў — хоць каму, але толькі не каталікам.
— Можа, гэта ягоны сябра там жыве?
— «Што ты просіш каталіцкі храм? Прасі праваслаўны, табе адразу дадуць». Вёска каталіцкая, мы рэшткі каталікоў. Ён ужо не працуе, на пэнсіі.
— А новы?
— Новы ўжо аддае. Прывезьці і паказаць. Што вы нам аддаяце?
— А калі ён быў нармальны?
— Нам яго не далі. Сюды прыяжджаў Завальнюк чатыры гады запар. І мясцовая ўлада нам дазваляла маліцца. А потым нас адсюль выгналі. І вось ува што гэта ператварылася.
Старая Алена Гучок, якая разьмяняла дзявяты дзясятак, добра памятае той касьцёл.
— Касьцёл быў усярэдзіне ад і да зроблены. Гэта нашы прыдуркі, як прыйшлі, разбурылі. Пасьля вайны. А немцы музыку, арганы, што былі, забралі і павезьлі ў Германію.
— Хто яго разбурыў?
— Калгас. Здымалі страху, бурылі сьцены.
— Няўжо людзі не шкадавалі касьцёла?
— А што людзі зробяць? Прыехалі, арыштавалі ксяндза дый павезьлі.
Апошняга графа яна таксама, як і многія іншыя старыя сялянкі, згадвае з замілаваньнем. Калі ў Беларусі хто і рабіў рэвалюцыю, дык яўна не сяляне.
— У маёй мамы было чацьвёра дзяцей. Бацька памёр малады. Пан быў... Ён маю маму ўзяў поварам. Кожны месяц даваў па пуду мукі. Дома хлеб пяклі. Як пан быў вельмі добры. Цяпер такіх начальнікаў няма.
Памятае старая і Пушчу.
— Язэп Пушча, ён Плашчынскі. Наш, каралішчаўскі. Жылі надта бедна. Хата была драўляная, маленькая. Забралі ў турму. Прыехала пяць міліцыянтаў. З хаты вывелі. Рукі назад. Хаты там няма ўжо. Разбурылі.
— А людзі ведалі, што ён піша вершы? Што ён паэт?
— Можа, адразу ня ведалі. Але пасьля, як арыштавалі, сталі гаварыць, што ён пісьменьнік быў.
Старая Алена сама не зразумела, якую глыбокую думку выказала. Сапраўдным беларускім пісьменьнікам чалавек становіцца толькі пасьля арышту!
А вось як загінуў дом Прушынскіх, жывапісала настаўніца Тамара.
— Ведаеце, як гэты дом называлі ў савецкія часы? Чудзільнік. Таму што там засяліліся люмпэны, самыя натуральныя. Там 12 сем’яў жыло. Хто мог пабудавацца, тыя разьехаліся. А засталіся самыя праблемныя. І ў адной узарваўся балён. І сама гаспадыня згарэла.
Апошнія рэчы з таго дома захоўваюцца ў дзядзькі, які жыве побач з былой сядзібай.
Медная балея, ступка, старая камода. Дзядзька дазволіў мне зьняць гэтыя аскепкі іншага жыцьця.
— Харошы быў граф Прушынскі. А яго ўнук хацеў стаць прэзыдэнтам. Прушынскі.
— Дык вось каго нам трэба ў прэзыдэнты. А каралішчавіцкія за Прушынскага б прагаласавалі?
— Сто працэнтаў. Каб яго выбралі, намэнклятуры б нашай 95 працэнтаў — вэк. А хто ж гэта дазволіць?
Ці будзе калі ў Каралішчавічах вуліца Язэпа Пушчы? Ці адновіцца графская стайня? Ці адбудуюць каталікі храм? Калі глядзіш на маладых людзей з клюбу «Камяніца», гэта ўсё не падаецца фантастыкай. Прынамсі, магіла паэта ўжо дагледжаная.
— Ня ведаюць плыўцы пакоры,
Калі ідуць у сьмелы рэйд.
Люблю бязьмежныя прасторы,
Адвечны гул тваіх легенд.
Ўздымаюцца валы высока
І хочуць падхапіць мяне.
Расправіў крылы вольны сокал
Са мной на сонечнай скале.
Калі ідуць у сьмелы рэйд.
Люблю бязьмежныя прасторы,
Адвечны гул тваіх легенд.
Ўздымаюцца валы высока
І хочуць падхапіць мяне.
Расправіў крылы вольны сокал
Са мной на сонечнай скале.
Гэтыя словы належаць беларускаму паэту Язэпу Пушчу. Які нарадзіўся і жыў у Каралішчавічах. І які сёлета 20 траўня сьвяткаваў бы сваё 110-годзьдзе.
Гэта Фэст экскурсаводаў, які ладзяць кожны год краязнаўчыя клюбы «Камяніца» і «Гісторыка». Студэнтка гістфаку Тацяна Гайдук — родам з Каралішчавічаў. Яна хвалявалася, ці прыйдзе хто на экскурсію? Але дарэмна. Неабыякавая да гісторыі публіка ёсьць паўсюль. Далучымся да экскурсіі і мы.
Я разгаварыўся з адной немаладой спадарыняй. Якая аказалася ўнучатай пляменьніцай паэта.
— Жыў. Я яго ўнучка. Ён майго дзеда стрыечны брат. Я помню і яго, і дачок. У нас і кніжкі яго былі, у дзядулі. Вершы.
— А ў вашай сям’і было разуменьне, што гэта паэт?
— Зналі. Хацелі ўсю вуліцу назваць Язэпа Пушчы. Але так яна і засталася Цэнтральнай. Пасьля яго забылі. Помню, у школе вучылася, быў у кніжцы сьцішок.
— І вы ня помніце ніводнага верша?
— Не. Кніжачка недзе зьнікла. Помню, ён пра жонку пісаў. Адны словы помню. «Ой ты, Стася, смуглявая Стася. Ўзгадаваў цябе Браншчыны лес». Бо яна з Расіі сама.
Насамрэч гэта ня так і мала. Спадарыня прыгадала, напэўна, самыя знакамітыя словы паэта. Якія вядомыя кожнаму беларусу дзякуючы «Песьнярам». Праўда, у вершы — «Узгадаваў цябе Случчыны гай», а ня бранскі лес.
Яна слоў мне тады не казала,
Толькі вусны палілі мой твар.
Не было, не было ў песьні жалю,
Толькі кідала сэрца у жар.
А што далей?.. у ветру спытайся.
Пакахаў, як ніхто, пакахаў.
Ой ты, Стася, смуглявая Стася,
Ўзгадаваў цябе Случчыны гай!
Ты расла там адна, сіратою,
Вочы карымі сталі ад рос.
Вось кахаю цябе мо за тое,
Што і сам я ў самоце узрос.