Актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Андрэй Моўчан, якога зьбілі міліцыянты за тое, што ён нёс бел-чырвона-белы сьцяг ў падтрымку Сяргея Каваленкі, па-ранейшаму знаходзіцца ў шпіталі «Хуткай дапамогі».
«Уначы ня мог заснуць. Зараз адчуваю сябе крыху лепей. Але ўсё роўна баліць галава, ды і ўсё астатняе. Абход лекараў сёньня ўжо быў. І мне сказалі, што трэба рабіць дасьледаваньне галавы», — заявіў Моўчан «Свабодзе».
Моўчан таксама кажа, што ён вельмі рады, што пра яго не забываюцца: «Маці была. Сябры прыходзілі. І сястра прыходзіла. Яшчэ шмат хто прыходзіў. І сёньня абяцалі прыйсьці. Ды і сам адчуваю, што сёньня магу размаўляць лепей, чым учора».
Актывіста грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Андрэя Моўчана затрымалі 19 траўня.
Ён разгарнуў бел-чырвона-белы сьцяг каля ўнівэрсаму «Першамайскі» ва Ўруччы на знак салідарнасьці з Сяргеем Каваленкам. Пасьля чаго пачаў рухацца ў бок вуліцы Русіянава.
Міліцыянты затрымалі яго і жорстка зьбілі. Паводле папярэдняй высновы лекара, у Андрэя была чэрапна-мазгавая траўма, пералом ніжняй сківіцы і рэбраў, адбітыя ныркі і ногі.