У Лёндане ў тэатры Globe у рамках тэатральнага фэстывалю Globe to Globe, прымеркаванага да сёлетняй алімпіяды, адбылася прэм’ера “Караля Ліра” ў пастаноўцы беларускага “Свабоднага тэатру”.
На працягу шасьці тыдняў - з 21 красавіка да 9 чэрвеня - 37 п’ес Шэксьпіра паказваюць на 37 мовах тэатры розных краінаў сьвету. Прадстаўляць Беларусь арганізатары фэстывалю запрасілі несыстэмны “Свабодны тэатар”.
Сузаснавальніца і сукіраўніца тэатру Натальля Каляда расказвае як і чаму Шэксьпір на фэстывалі Globe to Globe загучаў па-беларуску:
“Калі мы распачыналі нашу працу над “Каралём Лірам” - а гэта было год таму - мы прыйшлі сюды, у Globe, і размаўлялі з артыстычным дырэктарам. І ён сказаў нам, што трэба зрабіць “Караля Ліра”, але па-расейску. Мы спыталіся - чаму па-расейску? Ён сказаў, таму што ў Лёндане жыве вялікая дыяспара. Тады мы сказалі, што ня будзем рабіць спэктакль, ня будзе ніякай працы беларускага “Свабоднага тэатру“ для тэатру Globe у рамках Культурнай алімпіяды, бо гэта ня будзе на беларускай мове. Тады празь некалькі дзён яны нам ператэлефанавалі і сказалі, што будзем рабіць на беларускай мове.
З таго моманту мы працавалі над гэтай вэрсіяй новага “Караля Ліра”, і для нас гэта было найважнейшым, таму што гэта Культурная алімпіяда 2012 году ў Лёндане і гэта мерапрыемства, якое адбываецца толькі раз у жыцьці, і вось, беларуская мова жыве цяпер у тэатры Globe у Лёндане. Шэксьпір даў гэты голас нам - казаць гэта на беларускай мове і рабіць гэта для ўсяго сьвету, каб усе разумелі, што мы ёсьць, мы беларусы, і мы будзем заўсёды”.
Беларускага “Ліра” лёнданская публіка пабачыла двойчы - 17 і 18 траўня. Абодва разы сабралася поўная заля тэатру, разлічанага на паўтары тысячы стаячых і сядзячых месцаў. Са сцэны “Глоўба” - рэканструяванага ў 1990-х гадах паводле колішняга шэксьпіраўскага тэатру - беларуская мова гучала ўпершыню. Для англамоўнай публікі, якая складала абсалютную бальшыню, на бакавых экранах падчас спэкталью давалася кароткае апісаньне сцэнаў для арыентацыі ў добра вядомым тэксьце.
Рэжысэр Уладзімер Шчэрбань зрабіў з клясычнай трагедыі фарс-нуар, перавёўшы мэлядраматызм п’есы ў чорны гумар. Перад вачамі публікі паўстала брутальная камэдыя нібы зь нейкага паўкрымінальнага паўсьвету: Лір (Алег Сідорчык) - ці то аўтарытэт-пахан, ці то дыктатар зь літаральна жалезнай рукой, Кент (Дзяніс Тарасенка) - бязногі інвалід-афганец і нагаты злодзей у законе, Глостэр (Павел Гарадніцкі) - паўдурак-сэктант на інвалідным вазочку, Эдгар (Сяргей Квачонак) - плэйбой-бонвіван і аматар “дунуць”, Эдмунд (Аляксей Нарановіч) - гопнік-амапавец, Освальд (Юлія Шаўчук) - баязьліва-падступны андрагін, Олбані (Юры Каляда) - нейкае “сена на асфальце” ў шапцы і ботах...
Фота: Свабодны тэатар
Драматург тэатру Мікалай Халезін адаптаваў тэкст п’есы ў перакладзе Юркі Гаўрука, істотна яго скараціўшы і “лякалізаваўшы”, падладзіўшы пад рэжысэрскую інтэрпрэтацыю. І хоць “Свабодны Тэатар” у сваёй творчасьці да беларускай мовы зьвяртаецца нячаста, але “Кароль Лір” у вуснаў актораў гучаў натуральна, што засьведчыў пасьля спэктаклю і спэцыяліст у беларускай артаэпіі прафэсар Андрэй Каляда.
Аднак беларускасьць “Караля Ліра” мовай не абмежавалася. Важнымі акцэнтамі на працягу спэктаклю гучалі архаічныя беларускія сьпевы (музыкі наагул было шмат і рознай - ад “шансону” да джазу). У пэўны момант зьявіліся ў п’есе і беларускія палітычныя актуаліі: на “затрыманых” Ліра і Кардэлію складаюць пратакол, і са сцэны пачынаюць гучаць “масавыя беспарадкі”, “дэстабілізацыя сытуацыі”, “сьмяротнае пакараньне”. У гэты момант усякая камэдыя канчаецца і сьмех у залі сьціхае.
Кульмінацыю спэктаклю - калі разьбіты горам Лір выходзіць на сцэну зь мёртвай Кардэліяй на вазочку - заля сустракае мёртвай цішынёй і застаецца ў здранцьвеньні да канца, калі адзін за адным паміраюць усе героі і фінальным акордам выбухае пракаветнае і душадзёрнае беларускае галашэньне.
Фота: Свабодны тэатар
Сваімі ўражаньнямі ад прэм’еры дзеліцца рэжысэр спэктаклю Ўладзімер Шчэрбань:
“Гэта вельмі важная праца для нашага тэатру, і мы сапраўды ганарымся, што змаглі паставіць прэм'еру ў гэтым знакамітым будынку тэатру Globe, дзе калісьці пачынаў Шэксьпір. Мы цалкам задаволеныя тым, што адбылося. Зразамела, гэтую архаічную п'есу мы ўзялі не дзеля таго, каб распавесьці пра брытанскіх каралёў і герцагаў, а каб распавесьці пра сябе і сваіх каранаваных і самакаранаваных каралёў. Мы ганарымся, і нам вельмі прыемна, што брытанскі глядач гэтак эмацыйна ўспрыняў нашу працу”.

Your browser doesn’t support HTML5