Кангрэс Міжнароднай фэдэрацыі хакею (IIHF) на пасяджэньні ў Хэльсынкі 18 траўня пацьвердзіў Менск як месца правядзеньня чэмпіянату сьвету ў 2014 годзе. Ці можна сказаць, што гэтае рашэньне паставіла канчатковую кропку ў спробах забраць чэмпіянат у Беларусі? Наколькі магчымы варыянт, пры якім найлепшыя хакейныя зборныя — Канады, ЗША, Швэцыі,Фінляндыі, Чэхіі — забайкатуюць чэмпіянат у Менску?
На гэтыя пытаньні адказвае спартовы аглядальнік Сяргей Аляхновіч.
Цыганкоў: «Ці можна сказаць, што рашэньнем Кангрэсу пастаўлена кропка ў пытаньні чэмпіянату сьвету 2014 году ў Менску?»
Аляхновіч: «Кропку, безумоўна, ставіць рана. Мяркую, што на наступным Кангрэсе праз год гэтае пытаньне зноў будзе падымацца. Бо за год можа шмат чаго зьмяніцца і ў Беларусі, і ў сьвеце. Пытаньне ня будзе ўздымацца толькі ў тым выпадку, калі людзі і арганізацыі, якія патрабуюць пераносу чэмпіянату зь Менску, адмовяцца ад сваіх прапановаў. Гэта можа адбыцца, калі беларускія ўлады вызваляць усіх палітвязьняў. Тады гэтая тэма адпадзе сама сабой».
Цыганкоў: «У гісторыі спорту часам здаралася, што многія краіны байкатавалі месца правядзеньня найбуйнейшых спартовых спаборніцтваў — Алімпіяду-80 у Маскве, Алімпіяду-84 у Лос-Анджэлесе. Калі палітычная сытуацыя ў Беларусі застанецца тая самая і прыхільнікам пераносу чэмпіянату зь Менску ня ўдасца адстаяць сваю ідэю — ці можа здарыцца так, што ня ўсе хакейныя зборныя прыедуць у Менск?»
Аляхновіч: «Я б таксама нагадаў, што ў 1992 годзе з чэмпіянату Эўропы па футболе была выключаная Югаславія (у якой пачаліся ваенныя дзеяньні), і замест яе на турнір паехала Данія, якая заняла там першае месца.
Байкот, вядома, ня выключаны. Калі становішча ў Беларусі застанецца такім самым, то чэмпіянат сьвету ў Менску могуць байкатаваць галоўныя хакейныя дзяржавы — Канада, ЗША, Швэцыя, Фінляндыя, Чэхія. У такім разе чэмпіянат адбудзецца ў Менску, але ён будзе непаўнавартасны. Або — калі ад гэтых краінаў пагроза байкоту будзе сур’ёзная, то тады, у такіх абставінах, Міжнародная фэдэрацыя хакею можа перагледзець сваё рашэньне наконт Менску.
Я мяркую, што канчатковая кропка ў гэтым пытаньні будзе пастаўленая недзе праз год. А за гэты час шмат чаго можа зьмяніцца».