17 траўня адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй: у гэты дзень у 1990-м годзе гомасэксуальнасць была выключаная зь Міжнароднай клясыфікацыі хваробаў. Ці існуе гамафобія ў беларускім грамадзтве, як пачуваюцца сэксуальныя меншасьці ў Беларусі.
За ўвесь час існаваньня ЛГБТ-руху ў Беларусі пры канцы 1990-х афіцыйна быў зарэгістраваны часопіс «Форум Лямбда», але ў 2001 годзе рашэньнем суду ён быў закрыты. Адзін раз за паўтара дзесяцігодзьдзі ЛГБТ-руху дазволілі пікет, дарэчы, непадалёк ад Міністэрства юстыцыі. Пікет адбыўся 14 лютага 2010 году, у дзень сьвятога Валянціна, але безь вясёлкавых сьцягоў, бо яны не зарэгістраваныя.
Гамафобія квітнее на побытавым узроўні, кажа кіраўнік праваабарончага парталу «Гей Беларусь» Сяргей Андросенка. Прычым ахвярамі гамафобіі могуць стаць ня толькі гомасэксуалы, але і гетэрасэксуалы:
«Быў звольнены супрацоўнік аднаго з прадпрыемстваў Жодзіна за тое, што ён актыўна дэманстраваў падтрымку ЛГБТ-супольнасьці і не хаваў сваёй талерантнасьці. Палічылі калегі, што ён гей, і папрасілі сысьці з прадпрыемства. І яшчэ адзін прыклад. На адной зь вясковых дыскатэк у Смалявіцкім раёне быў моцна зьбіты хлопец, які паводзіў сябе як стэрэатыпны гей, быў ня так апрануты (хоць, як потым высьветлілася, ён быў гетэрасэксуалам). Ён цэлы месяц праляжаў у шпіталі з траўмамі ўнутраных органаў, потым яго выпісалі, і празь месяц ён памёр дома».
Напярэдадні ўлады Менску забаранілі ўсе імпрэзы, якія да Міжнароднага дня барацьбы з гамафобіяй плянавала зладзіць ЛГБТ-супольнасьць. Не дазволілі і тры пікеты ў сталіцы — каля офісу Партыі БНФ, у парку Дружбы народаў і на Нямізе. А падчас Чарнобыльскага шляху ў прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасьці вырвалі вясёлкавыя сьцягі. Сяргей Андросенка перакананы, што гамафобія — гэта тое, што глыбока яднае апазыцыю і ўладу. Першыя заклікаюць да гвалту і дыскрымінацыі ў адносінах да ЛГБТ-супольнасці, а другія дыскрымінуюць і забараняюць любыя акцыі ЛГБТ-супольнасці.
Экспэрт у галіне гендэрнай роўнасьці Юлія Міцкевіч такім чынам тлумачыць неталерантнае стаўленьне да сэксуальных меншасьцяў ва ўлады і апазыцыі:
«Яны не прызнаюцца ні тымі, ні іншымі. І ў гэтага ёсьць свая прычына. Улада — зразумела чаму: вельмі маскулінная ўлада, мужчынская ўлада ад усяго, што зьвязана зь нечым ненарматыўным, адразу адмяжоўваецца, маўляў, „не-не, мы ня зь імі“. Але апазыцыя ў нас таксама мужчынская і вельмі маскулінная. І ня вельмі ў гэтым пляне адрозьніваецца ад улады. І ім непажадана, як яны кажуць, губляць свой электарат, тых людзей, якіх большасьць. Вось неяк так атрымоўваецца».
Міністэрства юстыцыі Беларусі дзясяткі разоў адмаўляла ў рэгістрацыі ЛГБТ-суполкам. Кіраўнік парталу «Гей-Беларусь» Сяргей Андросенка кажа, што тут вельмі часам складана адрозьніць гамафобію ад палітычнага ціску на ўсіх спрэс:
«Бо калі б усім дазвалялі, а нам забаранялі, то мы б маглі сказаць болей, што нас з гамафобных прычын забараняюць. Напрыклад, ва Ўкраіне, калі ўсім дазваляюць, а геям забароняць, то, напэўна, можна казаць пра гамафобію на палітычным узроўні. За апошнія 3 гады мы падавалі некалькі дзясяткаў заявак у многіх гарадах — Менску, Гомелі, Берасьці, Магілёве, — і нам ніколі не напісалі, што адмаўляюць з прычыны таго, што гэта ЛГБТ-акцыя. Знаходзілі розныя падставы: перашкоды пешаходам, транспартнаму руху, зялёныя насаджэньні... Такую прамую дыскрымінацыю дзяржава не дэкляруе».
Экспэрт у галіне гендэрнай роўнасьці Юлія Міцкевіч лічыць, што стаўленьне да ЛГБТ-меншасьцяў павінна зьмяніцца ня толькі ва ўлады, але ў першую чаргу ў дэмакратычна скіраванага грамадзтва:
«Калі мы кажам, асабліва прадстаўнікі апазыцыі, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці, што мы спрабуем будаваць нейкую дэмакратыю, што мы спрабуем пазбавіцца ад недэмакратычнага аўтарытарнага рэжыму, хочам жыць у дэмакратычным грамадзтве, то трэба добра разумець, што дэмакратыя не бывае для людзей, якія яе абслугоўваюць. Дэмакратыя сёньня — гэта ня ўлада большасьці. Дэмакратыя — гэта якраз калі большасьць абараняе правы меншасьці».