Першы віцэ-прэм’ер Беларусі Ўладзімер Сямашка заяўляе, што Беларусь ня пойдзе на перадачу кантрольнага пакета акцый Менскага аўтамабільнага заводу холдынгу «Расбелаўта», які ствараецца з удзелам расейскай дзяржкарпарацыі «Растэхналёгіі» і КамАЗу.
«Мы ня згодныя на кантрольны пакет (перадачу кантрольнага пакета акцыяў „МАЗу“). Гэта розныя ўмовы», — заявіў Сямашка 16 траўня ў Менску.
Сямашка дадаў, што беларускі і расейскі бакі працягваюць перамовы, якія ідуць досыць напружана: «Думаю, што не пазьней як у траўні мы разгледзім гэтае пытаньне на прэзыдыюме Саўміну і прымем нейкае рашэньне».
Ён кажа, што беларускі бок згодны ўвайсьці «ў нейкі альянс з «КамАЗам».
Сямашка заўважыў, што калі Беларусь і Расея толькі пачыналі перамовы, «быў мільён пытаньняў». «Сёньня такіх пытаньняў засталося некалькі, і я думаю, што яны будуць вырашаныя. Мы ідзем да стварэньня альянсу ў выглядзе холдынгу „Росбелавто“. Мы ня ворагі, а партнэры. Нам трэба аб’ядноўвацца і разам канкурыраваць на рынках», — заявіў першы віцэ-прэм’ер Беларусі Ўладзімер Сямашка.
Эканаміст Леанід Заіка мяркуе, што ўлады прыслухаліся да меркаваньня незалежных экспэртаў: «Ну, не. Які паварот? Гэта ўсё нармальна. Мытны саюз працуе, экспарт у Расею павялічваецца. А аддаваць пакеты — яны паслухаліся нас з вамі. Бо прыходзілася тлумачыць, што стварэньне аднаго буйнага монстра, аб’яднанага „КАМАЗу“ і „МАЗу“ — гэта яшчэ адна загніваючая манаполія. Няхай лепш канкуруюць. Кантрольны пакет аддаваць ня трэба. Гэта ў інтарэсах і саміх вытворцаў, пакупнікоў і спажыўцоў. Гэта нармальна, яны ўлічылі нашы з вамі рэкамэндацыі. „КАМАЗ“ і група прадпрыемстваў, якія ўцягнутыя ў гэты працэс, — абсалютна прыватныя, недзяржаўныя прадпрыемствы. Лезуць гэтыя „вурдалакі“, як іх Зюганаў называе, багатыя алігархі. Яны пруцца сюды, а беларусы іх шугаюць назад. Ну што ў гэтым дрэннага?»
Эканаміст Міхась Залескі адзначае, што меркаваньне Ўладзімера Сямашкі нічога не азначае, а ўсё будзе вырашаць Аляксандар Лукашэнка: «Спадар Сямашка пры ўсёй яго тытанічнай энэргіі зрабіў у сваім жыцьці столькі заяваў, што ставіцца да іх можна толькі ніяк. У нас самы галоўны — Лукашэнка, і трэба чакаць, што скажа ён. А ён сказаў: 30 мільярдаў давай, і больш нічога. „МАЗ“ купляе не Расея, а кампанія „Даймлер“, якая ўжо купіла „КАМАЗ“. Расею купілі 20 гадоў таму з трыбухамі. Расеі няма. Там ёсьць агенты таго капіталу, які Расею купіў.
І „МАЗ“ мы прадаем не Расеі, і таксама і „Беларуськалій“ мы будзем таксама прадаваць не Расеі. Таму як скажуць, так і зробім. Загадаюць Рыгоравічу прадаць „Беларуськалій“ — прадасьць „Беларуськалій“.
Ёсьць такія элемэнты нацыянальнага багацьця, якія не падлягаюць адчужэньню. Іх нельга прадаваць у прынцыпе. Мы з тым жа посьпехам, як „Беларуськалій“, можам прадаць раку Нёман, напрыклад, альбо Прыпяць. Нельга гэта прадаваць. Гэта ня наша. Гэта належыць нашым унукам і праўнукам. Прайграў ужо ўсё камандзір наш. Няма чым разьлічвацца».
15 траўня Сямашка сказаў, што Беларусь наўрад ці калі-небудзь прадасьць кантрольны пакет ААТ «Беларуськалій». Ён дадаў, што цяпер прынятае рашэньне, каб «Беларуськалій» датэрмінова пагасіў сындыкаваны крэдыт у 1 мільярд даляраў. «Тэрмін пагашэньня крэдыту надыходзіць 18 лістапада. Умовы крэдытаваньня такія, што першае паўгодзьдзе — гэта прымальныя стаўкі, прымальныя ўмовы. У другім паўгодзьдзі — пачынаецца прагрэсія (па асноўных стаўках. — Інтэрфакс). Таму, натуральна, мы імкнемся пагасіць гэты крэдыт як мага раней», — заявіў Сямашка.
Расейскі бок павінен мець 50% плюс адну акцыю ў холдынгу Камскага аўтамабільнага заводу і Менскага аўтамабільнага заводу, інакш структурай немагчыма будзе кіраваць, лічыць кіраўнік дзяржкарпарацыі «Растэхналёгіі» Сяргей Чэмезаў.
«50 на 50 ствараць сэнсу няма, гэта структура, якая ня будзе паддавацца кіраваньню. Тым больш зь імі (зь беларускім бокам). Таму мы кажам — давайце мы (Расея) больш возьмем, але 50 плюс адзін», — заявіў Чэмезаў 7 траўня.
Камэнтуючы ход перамоваў у справе стварэньня холдынгу паміж КАМАЗам і МАЗам, ён адзначыў, што «ўсё па-ранейшаму». Беларусь прадставіла новую ацэнку, якая расейскі бок не задавальняе.
З прапановай аб’яднаць КАМАЗ і МАЗ выступіла дзяржкарпарацыя «Растэхналёгіі», якой належыць 49,9% акцыяў найбуйнейшага расейскага вытворцы грузавых аўтамабіляў. Першапачаткова бакі разглядалі варыянт абмену акцыямі КАМАЗу і МАЗу ў рамках аб’яднаньня дзьвюх кампаній. Аднак беларускія ўлады адмовіліся ад гэтага варыянту. Затым было прапанавана стварыць СП, у якое будуць унесеныя 49,9% акцыяў КАМАЗу і 49,9% акцыяў МАЗу, а таксама ўвойдзе цэлы шэраг прадпрыемстваў, якія вырабляюць аўтакамплектуючыя як у Расеі, так і ў Беларусі.
Сямашка дадаў, што беларускі і расейскі бакі працягваюць перамовы, якія ідуць досыць напружана: «Думаю, што не пазьней як у траўні мы разгледзім гэтае пытаньне на прэзыдыюме Саўміну і прымем нейкае рашэньне».
Ён кажа, што беларускі бок згодны ўвайсьці «ў нейкі альянс з «КамАЗам».
Сямашка заўважыў, што калі Беларусь і Расея толькі пачыналі перамовы, «быў мільён пытаньняў». «Сёньня такіх пытаньняў засталося некалькі, і я думаю, што яны будуць вырашаныя. Мы ідзем да стварэньня альянсу ў выглядзе холдынгу „Росбелавто“. Мы ня ворагі, а партнэры. Нам трэба аб’ядноўвацца і разам канкурыраваць на рынках», — заявіў першы віцэ-прэм’ер Беларусі Ўладзімер Сямашка.
І „МАЗ“ мы прадаем не Расеі, і таксама і „Беларуськалій“ мы будзем таксама прадаваць не Расеі. Таму як скажуць, так і зробім. Загадаюць Рыгоравічу прадаць „Беларуськалій“ — прадасьць „Беларуськалій“.
Ёсьць такія элемэнты нацыянальнага багацьця, якія не падлягаюць адчужэньню. Іх нельга прадаваць у прынцыпе. Мы з тым жа посьпехам, як „Беларуськалій“, можам прадаць раку Нёман, напрыклад, альбо Прыпяць. Нельга гэта прадаваць. Гэта ня наша. Гэта належыць нашым унукам і праўнукам. Прайграў ужо ўсё камандзір наш. Няма чым разьлічвацца».
15 траўня Сямашка сказаў, што Беларусь наўрад ці калі-небудзь прадасьць кантрольны пакет ААТ «Беларуськалій». Ён дадаў, што цяпер прынятае рашэньне, каб «Беларуськалій» датэрмінова пагасіў сындыкаваны крэдыт у 1 мільярд даляраў. «Тэрмін пагашэньня крэдыту надыходзіць 18 лістапада. Умовы крэдытаваньня такія, што першае паўгодзьдзе — гэта прымальныя стаўкі, прымальныя ўмовы. У другім паўгодзьдзі — пачынаецца прагрэсія (па асноўных стаўках. — Інтэрфакс). Таму, натуральна, мы імкнемся пагасіць гэты крэдыт як мага раней», — заявіў Сямашка.
Кіраўнік «Растэхналогіяў» хоча, каб кантрольны пакет холдынгу КАМАЗу і МАЗу належаў расейцам