Паводле інфармацыі жонкі Сяргея Каваленкі Алены, яе муж з 8 траўня трымае новую галадоўку пратэсту супраць незаконнага, як ён лічыць, прысуду.
Да гэтага Сяргей дадаў патрабаваньні вызваліць усіх палітвязьняў і даць свабоду нацыянальнай сымболіцы.
Сяргей Каваленка зь сярэдзіны сьнежня да канца сакавіка зь перапынкам на 20 дзён ужо трымаў галадоўку. Тады вага яго тады дасягнула крытычнай адзнакі — 50 кіляграмаў. У сакавіку ў Віцебскай калёніі № 3 Каваленку пачалі прымусова карміць. У турэмных умовах выходзіць з галадоўкі правільна, паэтапна магчымасьці не было, і Каваленку проста пачалі карміць дзіцячымі малочнымі сумесямі. У красавіку, знаходзячыся ў Навінках на псыхіятрычнай экспэртызе, Сяргей набраў амаль 10 кіляграмаў. І вось зноў галадоўка. Лекар Аляксандар, які ў сваёй практыцы ня раз сустракаўся з галадоўнікамі і ведае пра наступствы, выказаў такое меркаваньне:
«Калі ён яшчэ не зусім з той выйшаў, у прынцыпе, небясьпечна наступнае: на фоне голаду, калі чалавек недаатрымлівае неабходную колькасьць бялкоў, тлушчаў, вугляводаў, вітамінаў, ён робіцца вельмі моцна паддатны на інфэкцыі. Бо часьцей за ўсё на фоне голаду, калі арганізм зьнясілены, узьнікаюць інфэкцыі. Пры нармальным ладзе жыцьця ўсялякія мікробы, якіх у арганізьме шмат, захворваньняў не выклікаюць. А ва ўмовах турмы, напрыклад, могуць разьвіцца сухоты».
Колькі важыць Сяргей пасьля пяці дзён галадоўкі, невядома. Жонка Сяргея Каваленкі спадарыня Алена кажа, што спатканьня з мужам яна ня мела. Ніякай інфармацыі пра яго стан не даюць:
«Сёньня нічога няма новага, нічога мы не даведаліся. Адвакат яго наведае толькі ў сераду. Праз тэлефон нічога ня кажуць, не даюць ніякіх зьвестак ні ў Менску на Валадарскага, ні тут у нас у Віцебску».
На думку мэдыка Аляксандра, калі Каваленка выйдзе з галадоўкі, ягоны арганізм мае шанцы вярнуцца да звычайнага стану. Лекар прывёў прыклад блякаднага Ленінграда, паўночных экспэдыцыяў, калі людзі вымушана падоўгу галадалі, і то па некалькі разоў:
«Калі чалавек вяртаецца да нармальнага жыцьця, калі ён застаўся жывы, то ўсё можа аднавіцца нават без сур’ёзных наступстваў. А можа — і наадварот. Ён можа нашкодзіць унутраным органам гэтай галадоўкай. Печань моцна цярпіць, ныркі, сэрца з-за таго, што арганізму не хапае пажыўных рэчываў, бялкоў, тлушчаў, вугляводаў, вітамінаў. Тады пачынаюцца збоі ў працы органаў, таму тут цяжка прагназаваць наступствы».
Лекар Аляксандар кажа, што працяглая галадоўка небясьпечная і для псыхікі чалавека:
«Галадоўка часам парушае псыхіку. Я не кажу ў тым сэнсе, што так будзе. Але такое таксама здараецца».
Лекар Аляксандар і як мэдык, і проста па-чалавечы раіць неяк пераканаць Сяргея Каваленку спыніць галадоўку, бо той мае сям’ю, дзяцей, і дзеля гэтага трэба жыць.
——————————————
Актывіст КХП-БНФ Сяргей Каваленка быў асуджаны на 2 гады і месяц зьняволеньня за парушэньні парадку адбыцьця «хатняй хіміі», якую ён атрымаў за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга на навагодняй ёлцы ў цэнтры Віцебску.