Вынікі візыту ў Беларусь прэзыдэнта Казахстану Нурсултана Назарбаева і стан беларуска-казаскіх адносінаў пракамэнтаваў аналітык Радыё Свабода Мерхат Шарыпжанаў.
Знаткевіч: У нядаўнім інтэрвію расейскаму тэлеканалу Russia Тoday Аляксандар Лукашэнка фактычна абвінаваціў Нурсултана Назарбаева ў зрыве падпісаньня дамовы аб Эўразійскім саюзе. Ці была на гэта нейкая рэакцыя з боку самога Назарбаева ці дзяржаўных СМІ Казахстану?
Шарыпжанаў: Рэакцыі ніякай не было — ні ад Назарбаева, ні ад мэдыяў, якія кантралююцца дзяржавай. Была нейкая аналітыка ў незалежнай прэсе, у інтэрнэце, але гэта было павярхоўна. У Казахстане ніхто не зьвярнуў на гэта ўвагі, бо Лукашэнку даўно лічаць вельмі адыёзнай фігурай. Таму калі ён нешта кажа, усе ставяцца да гэтага скептычна і крыху нават жартаўліва. Бо тое, што ён сказаў, было падобна да апраўданьняў.
Знаткевіч: Вы сказалі пра «адыёзнасьць» Лукашэнкі. Ці можна сказаць, што ён зьяўляецца адыёзнай фігурай і для уладаў Казахстану, для палітычнага істэблішмэнту?
Шарыпжанаў: Я думаю, што так. Афіцыйна пра гэта ня кажацца, але трэба ўлічваць, што ў Казахстане як афіцыйныя асобы, гэтак і простыя людзі глядзяць расейскае тэлебачаньне. Расейскія мэдыі ў Казахстане вельмі актыўныя. Мы ведаем тую працу па, скажам так, дыскрэдытацыі Лукашэнкі, якая вялася два гады таму — усе гэтыя фільмы «Хросны бацька» і гэтак далей. Усё гэта паказвалі і ў Казахстане. Таму людзі ўжо ставяцца да навінаў пра Лукашэнку з усьмешкай — маўляў, можа быць ён пажартаваў зноў неяк па-свойму. Што тычыцца дзяржаўных структур, дык заява беларускага прэзыдэнта была папросту праігнараваная.
Знаткевіч: Па выніках сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Нурсултана Назарбаева ў Менску абодва лідэры заявілі, што ніякіх праблемаў у адносінах паміж дзьвюма дзяржавамі няма. «Бліжэйшых саюзьнікаў, чым Расея, Беларусь і Казахстан, на постсавецкай прасторы няма», — сказаў Назарбаеў. Але ці можна казаць што ў гэтай тройцы Беларусь і Казахстан блізкія саюзьнікі?
Шарыпжанаў: Яны маюць еднасьць у адным — яны знаходзяцца пад уплывам і на тэрыторыі інтарэсаў Расейскай Фэдэрацыі. Гэта іх збліжае. Той факт, што Назарбаеў паехаў у Менск напярэдадні саміту СНД у Маскве, і можна сказаць напярэдадні чарговага саміту ЭўрАзЭС, шмат аб чым кажа. Хутчэй за ўсё, Назарбаеў паехаў у Менск (а робіць ён гэта рэдка), каб абмеркаваць агульную стратэгію і тактыку ў пытаньнях інтэграцыі — у гэтым выпадку ЭўрАзЭС, новы Эўразійскі саюз, дамову аб якім плянуюць падпісаць да 2015 году. Мне здаецца гэты факт гаворыць аб тым, што гэты саюз усё ж прымусовы з боку Расеі як ў адносінах Казахстану, гэтак і ў адносінах Беларусі. Беларусь і Казахстан зьвязвае неабходнасьць балянсаваць паміж Захадам і Ўсходам. У выпадку зь Беларусьсю гэта Эўропа і Расея. У выпадку з Казахстанам гэта яшчэ складаней — трэба балянсаваць паміж Кітаем, мусульманскім сьветам, Расеяй (дарэчы, расейска-казахстанская мяжа найдаўжэйшая ў Эўразіі) і Захадам, найперш Злучанымі Штатамі. Назарбаеў умее балянсаваць паміж цэнтрамі ўплыву, а Лукашэнка робіць гэта крыху грубавата. Што тычыцца гэтага канкрэтнага візыту, дык хутчэй за ўсё, Назарбаеў паехаў у Менск, каб, кажучы простай мовай, дудзець у адну дуду, размаўляючы з Расеяй, з Расеяй Пуціна цяпер ужо.
Знаткевіч: На вашую думку, ці ёсьць нейкія пытаньні, дзе кіраўнікі Беларусі і Казахстану змогуць дамовіцца агульным фронтам, агульным голасам адстаяць свае пазыцыі ў адносінах з Расеяй?
Шарыпжанаў: Я думаю, што яны змогуць адстаяць нейкія свае інтарэсы. Назарбаеў, які пазыцыянуе сябе галоўным інтэгратарам на постсавецкай прасторы, калі даходзіць да канкрэтных крокаў, адступае і робіць усё, каб захаваць незалежнасьць і сувэрэнітэт сваёй дзяржавы.
Знаткевіч: Але ці маглі б вы даць прыклад, у якім інтарэсы ўладаў Беларусі і Казахстану супадаюць, і ў якім дзьве дзяржавы маглі б адстаяць свае інтарэсы перад Расеяй. У свой час пры стварэньні мытнага саюзу для беларускага грамадзтва гарачай тэмай былі мыты на аўтамабілі, якія давялося павышаць да расейскага ўзроўню, хоць у Беларусі практычна няма ўласнай вытворчасьці легкавікоў, каб абараняць яе высокімі мытамі.
Шарыпжанаў: У Казахстане таксама няма чаго абараняць — там таксама няма аўтамабільнай прамысловасьці, але ёсьць нафта, ёсьць рэдказямельныя мэталы. Казахстан — адзіная краіна ў Азіі, якая экспартуе збожжа. Вядома ж, Назарбаеву лягчэй балянсаваць. На жаль, для яго галоўнае — застацца пры ўладзе, захаваць тую піраміду, якую ён стварыў на працягу 20 гадоў незалежнасьці. Вакол гэтай піраміды корміцца прыкладна 10-15 працэнтаў насельніцтва. У сытуацыі зь Беларусьсю крыху складаней, бо адносіны да Беларусі з боку Захаду іншыя. Для Захаду Казахстан гэта нешта далёкае і азіяцкае, і Казахстан цікавы толькі таму, што там ёсьць мінэральныя рэсурсы. Беларусь для Захаду гэта сусед, краіна з адыёзнай сыстэмай зусім побач.
Разам улады Беларусі і Казахстану могуць змагацца толькі за дзьве рэчы. Першае — гэта застацца пры ўладзе. Другое — выціснуць для сваіх дзяржаваў такія льготы, каб мець максымальныя галасы і правы ў гэтых саюзах, якія хутчэй за ўсё будуць створаныя на тэрыторыі былога Савецкага Саюзу, каб захоўваць ня толькі незалежнасьць сваіх краінаў, але і незалежнасьць кіраваньня ў гэтых краінах для сваіх кланаў.