Сэйм Польшчы, нягледзячы на пратэсты большасьці апазыцыі ды часткі прафсаюзаў, зацьвердзіў зьмены ў заканадаўстве краіны, паводле якіх пэнсійны ўзрост для мужчынаў і жанчын складзе 67 гадоў.
Галасоў дэпутатаў кааліцыйных партыяў ды левацэнтрысцкага “Руху Палікота” хапіла, каб унесьці зьмены ў закон аб пэнсіях, супраць якога пратэставала апазыцыя.
“Гэта дзікунства. Палякаў пакідаюць паміраць галоднай сьмерцю”, - заявіў пасьля галасаваньня Яраслаў Качынскі, лідар найбуйнейшай апазыцыйнай фракцыі ў парлямэнце “Права і справядлівасьць”.
Урад пераконвае, што праз дрэнную дэмаграфічную сытуацыю, старэньне насельніцтва, іншага выхаду няма, бо іначай пэнсіі будуць зусім малыя. Падаўжэньне пэнсійнага ўзросту будзе адбывацца паволі, да 2040 году.
Летась сярэдняя пэнсія ў Польшчы складала прыкладна 520 даляраў (да адлічэньня падаткаў, курс 3,28 зл – 1 даляр).