Каля аддзелу міліцыі Смалявіцкага раёну сабраліся актывісты кампаніі «Гавары праўду», а таксама некалькі чалавек зь мясцовых вёсак і дачных каапэратываў.
Кіраўніцтва міліцыі Смалявіцкага раёну забараніла перадаць прадуктовую перадачу для зьняволеных актывістаў грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Міхася Пашкевіча і Андрэя Дзьмітрыева. Кіраўніцтва кампаніі, а таксама актывісты зь мясцовых вёсак і дачных каапэратываў спрабавалі гэткім чынам выказаць салідарнасьць са зьняволенымі, а таксама павіншаваць Андрэя Дзьмітрыева з днём народзінаў.
Жыхары мясцовых вёсак і дачнікі сабралі для зьняволеных пакунак з садавіной і гароднінай, сокі і вітаміны, а таксама склалі тэкст віншавальнай паштоўкі для Андрэя Дзьмітрыева, які заўтра адзначае 31-шы дзень народзінаў. Аднак дзяжурны раённага аддзелу міліцыі, спаслаўшыся на вышэйшае кіраўніцтва, паведаміў, што прымаць перадачы дазволена толькі ад бліжэйшых сваякоў. Вось як пра гэта выказалася адна з актывістак, жыхарка вёскі Заямнае Валянціна Каляка:
«Асабіста я адчуваю сябе вельмі вінаватай перад хлопцамі. Бо менавіта па маёй просьбе яны прыехалі на сход. А зараз атрымліваецца, што нават „ссабойку“ мы ня можам ім перадаць і павіншаваць з днём народзінаў. Абурэньню ўвогуле няма межаў».
Актывісты кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў і Міхась Пашкевіч бралі ўдзел у сходзе мясцовых жыхароў, якія пратэстуюць супраць пабудовы кітайска-беларускага тэхнапарку на месцы вёсак і дачных каапэратываў у Смалявіцкім раёне. 7 траўня судзьдзя Смалявіцкага раёну Алена Місьнік прысудзіла абодвум па 10 сутак адміністрацыйнага зьняволеньня за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Кіраўнік аднаго з дачных каапэратываў Васіль Казлоўскі гэтак камэнтуе падзеі:
«Мясцовыя жыхары ў нас — дачнікі. І за тое, што хлопцы трапілі ў пастарунак, яны ня тое што абураныя, але не разумеюць, што адбываецца. Бо яны не былі арганізатарамі сходу, а арганізатарамі былі ўсе людзі, зацікаўленыя ў правільным вырашэньні гэтага пытаньня. Таму незадаволенасьць ёсьць».
Лідэры кампаніі «Гавары праўду» кажуць, што блізкія сваякі Міхася Пашкевіча жывуць далёка ад Менску, а жонка Андрэя Дзьмітрыева даглядае немаўля і ня можа даехаць да Смалявічаў. Акрамя таго, актывісты заяўляюць, што адмова прыняць перадачу для зьняволеных за адміністрацыйнае правапарушэньне — незаконная. Заўтра яны ізноў паспрабуюць яе перадаць.
Актывіст Юры Ганчар: «Абсалютна незаконная адмова, бо дзейнае заканадаўства, у тым ліку Адміністрацыйны кодэкс, дазваляе рабіць перадачу любому чалавеку, і не абавязкова, каб гэта былі блізкія сваякі. Здаецца, гэта дробная помста мясцовых уладаў Дзьмітрыеву і Пашкевічу за тое, што яны не давалі ім спакойна спаць. А заўтра сюды плянуюць прыехаць Аляксандар Фядута і Сяргей Вазьняк. Яны таксама паспрабуюць нешта перадаць, бо ў Андрэя Дзьмітрыева дзень народзінаў. Ня ведаю, як гэта атрымаецца, але будзем намагацца».
Міхась Пашкевіч і Андрэй Дзьмітрыеў былі асуджаныя на адміністрацыйны арышт за сход жыхароў 10 сакавіка. Людзі пратэставалі супраць будаўніцтва ў Смалявіцкім раёне кітайскага тэхнапарку.