Дзе ў сьвеце як ядуць мяса

Маленькі Люксэмбург займае першае месца, спажываючы 136 кг мяса за год на асобу, ад яго не адстаюць Злучаныя Штаты з 123 кг і Аўстралія з 122 кг.

Для адчуваньня маштабаў: рэкамэндацыі Арганізацыі харчаваньня і сельскай гаспадаркі прапануюць мінімум спажыцаньня мяса на асобу 7,3 кг за год.

Расея займае 57-е месца з 177 краінаў, зьядаючы 60 кг на асобу за год - пераважна сьвініны і кураціны.

Калі не лічыць Казахстан, які апынуўся на 49-м месцы, мясалюбныя краіны Цэнтральнай Азіі - дзе абед не абед бяз ладнага кавалка ялавічыны, бараніны, ягняціны ці нават каніны - занялі ў сьпісе на дзіва нізкія месцы.

Туркменістан заняў 90-е месца з рэкордным спажываньнем 41 кг мяса за год.

За Туркменістанам ідзе Кіргізстан на 100-м месцы з 34 кг. Узьбекістан - на 119-м з 25 кг. Таджыкістан апынуўся ў трыццатцы найменш мясажэрных краінаў сьвету - усяго 12,33 кг мяса на асобу за год.

Магчыма, гэта тлумачыцца тым, што жыхары Цэнтральнай Азіі ядуць мяса свойскай жывёлы, а не купляюць яго ў крамах.

Манголія, дзе вы будзеце дарэмна шукаць на сваёй талерцы сьляды хоць нейкай расьліннасьці, займае 48-е месца - 68 кг на асобу за год.

Піражкі зь мясам на рынку ў Ошы.

Каніна на продаж у Кіргізстане.

Мясныя рады на рынку ў Ташкенце, Узьбекістан.

Легендарныя кіргіскія манты, падаваныя гарачымі з кубачкам чорнай або зялёнай гарбаты.