У сталіцы на аднаго беспрацоўнага прыпадае ў сярэднім 6,5 свабодных працоўных месцаў. Паводле інфармацыі намесьніка начальніка аддзелу рынку працы і арганізацыі новых працоўных месцаў Галіны Кулакоўскай, у Менску цяпер больш за 20 тысяч вакансіяў. Пры гэтым беспрацоўных, якія афіцыйна стаяць на ўліку ў службе занятасьці, — крыху больш за 3 тысячы.
У сталіцы не хапае будаўнікоў, кіроўцаў, аўтасьлесараў, электраманцёраў, прадаўцоў, кухараў, афіцыянтаў, швачак, цырульнікаў, памочнікаў выхавацеляў дзіцячых садкоў, рабочых зелянгасаў.
Эканаміст Леанід Злотнікаў кажа, што колькасьць беспрацоўных заніжаная. Для вымярэньня колькасьці беспрацоўных ёсьць некалькі мэтодык, і найбольш папулярная — мэтодыка Міжнароднай арганізацыі працы:
«Беспрацоўных па гэтай мэтодыцы, згодна зь перапісам насельніцтва 2009 году, у Беларусі аказалася 6%. А афіцыйна зарэгістраваных — менш за 1%. То бок розьніца ў 6 разоў. То бок рэальнае беспрацоўе ў нас значна вышэйшае, таму што людзям нявыгадна, ня ўсім гэта трэба. А галоўная прычына, чаму не рэгіструюцца — мізэрная дапамога па беспрацоўі. Няма за што змагацца».
Памер дапамогі па беспрацоўі ў Менску — 149 тысяч рублёў, гэта крыху больш за 18 даляраў.
Чаму менчукі ў пошуках працы не зьвяртаюцца па дапамогу ў службы занятасьці, чаму не ідуць працаваць, калі столькі вакансіяў?
Экс-міністар працы Аляксандар Сасноў кажа:
«Па-першае, не становяцца на ўлік у службу занятасьці людзі. Чаму? — А навошта? Які сэнс? У Беларусі такая дапамога па беспрацоўі, што проста сьмешна! І столькі ўмоваў, каб яе атрымаць, столькі даведак, што гэта немагчыма зрабіць. Гэта першае. А па-другое, гэтая чыноўніца не сказала, колькі прапануюць грошай на тых пасадах, пра якія яна кажа? На тыя заробкі пражыць немагчыма, таму і не ідуць людзі».
На сайце Менгарвыканкаму ёсьць вакансіі, да прыкладу, бухгальтара — заробак ад 1 да 2 мільёнаў рублёў; памочнік выхавацеля — 1,5 мільёна; цырульнік-мадэльер — 1 мільён 200 тысяч; прадавец — 1,5 мільёна.