8 траўня Аляксандар Лукашэнка зьвернецца са штогадовым пасланьнем да беларускага народу і Нацыянальнага сходу. Пакуль аналітыкі і палітыкі прадказваюць, што можа сказаць кіраўнік дзяржавы ў сваёй прамове, мы паспрабуем прадказаць, пра што ён НЯ СКАЖА.
Магчыма, Аляксандар Лукашэнка зноў, як і ў мінулых пасланьнях, будзе казаць пра «выхад на сусьветны ўзровень па аказаньні мэдычных паслуг». Не бяды, што для большасьці беларусаў, якія гадзіны праводзяць у чэргах і паліклініках і ня могуць дабіцца бясплатных лекаў, якія законна ім належаць, такія словы гучаць недзе паміж прыколам і злой іроніяй. Не бяды. Бо Лукашэнка акурат адзін з тых нямногіх беларусаў, што якраз і карыстаюцца гэтым самым «сусьветным узроўнем» мэдыцыны. Міжволі згадваецца славутая показка брэжнеўскіх часоў: «Усё для чалавека, і мы ведаем гэтага чалавека».
Магчыма, мы зноў пачуем, як і ў мінулых пасланьнях, што на мэдыцыну ў Беларусі траціцца больш, чым у іншых эўрапейскіх краінах. Але аўтар гэтых словаў, вядома, НЕ НАГАДАЕ, што ў Беларусі ўсе апошнія гады выдаткі на мэдыцыну складалі 4–5 працэнтаў ад ВУП, у той час як у краінах Эўразьвязу – каля 8 працэнтаў. Вядома ж, Лукашэнка НЕ ПАЎТОРЫЦЬ свае словы, сказаныя 18 сакавіка 2001 году на другім «Усебеларускім народным сходзе» – «Мы наросьцім штогадовую долю выдаткаў бюджэту на ахову здароўя з давядзеньнем яе да 2005 году да 7,5 працэнтаў ВУП. А гэта ўзровень разьвітых дзяржаваў».
Сапраўды, нашто лішні раз нагадваць гэтыя «абяцанкі-цацанкі, а беларускаму народу – радасьць»? Прыярытэты даўно абраныя, на міліцыю і КДБ фінансаваньня нашмат болей, чым на ахову здароўя. НЯ СКАЖА нам Лукашэнка, колькі чалавек складае ахова прэзыдэнта, колькі бюджэтных і пазабюджэтных сродкаў ідзе на гэтую структуру. Колькі плацяць за магутную інтэлектуальную працу тым супрацоўнікам, якія стаяць уздоўж праспэкту Пераможцаў, калі па ім праяжджае картэж кіраўніка дзяржавы, ці плацяць звышурочна тым лейтэнантам і маёрам, якія сядзяць у лесе падчас прыезду Лукашэнкі ў правінцыю, і ці аплачваецца зь бюджэту праца «масоўкі», якая потым грае ролю шчасьлівых мясцовых жыхароў.
Гаворачы пра эканоміку, Лукашэнка НЯ ЎСПОМНІЦЬ пра агульны зьнешні доўг, які дасягнуў ужо 34 мільярдаў даляраў ЗША, і пра тое, якімі тэмпамі ён расьце. Мы НЕ ПАЧУЕМ пра тое, ці выйшаў на рэнтабэльнасьць хоць адзін з пабудаваных у райцэнтрах лядовых палацаў і чаму апошнія гады назіраецца загадкавая заканамернасьць – «чым болей лядовых палацаў, тым болей пройгрышаў нацыянальных хакейных зборных».
Лукашэнка НЕ ПАХВАЛІЦЦА тым, на колькі паменела беларускамоўных школаў і вучняў за часы ягонага прэзыдэнцтва. Колькі перадач на беларускім тэлебачаньні было пераведзена на расейскую мову, колькі дзяржаўных газэтаў зь беларускамоўных сталі расейскамоўнымі ці «нібыта» дзьвюхмоўнымі, на колькі зьменшылася колькасьць друкаваных на беларускай мове кніг.
Магчыма, Лукашэнка будзе прыводзіць афіцыйныя лічбы міграцыі, сьцьвярджаючы, што прыяжджае да нас нібыта больш, чым выяжджае. Толькі НЯ СКАЖА ён пра прафэсійны ўзровень тых, хто выяжджае зь Беларусі на Захад і хто прыяжджае да нас з Усходу. І ня скажа ён пра тое, што на самой справе лічбы эміграцыі вельмі далёкія ад афіцыйнай статыстыкі, таму што большасьць беларусаў, пакідаючы радзіму, ніяк гэта афіцыйна не афармляюць. Проста зьяжджаюць, жывуць у замежжы, атрымліваюць грамадзянства ў сваіх ЗША і Нямеччынах, але беларускі пашпарт не выкідаюць, і калі прыяжджаюць сюды, то са зьдзіўленьнем дазнаюцца, што яны дагэтуль фігуруюць, напрыклад, у сьпісах выбарцаў. Ня дзіва, што перапіс 2009 году выявіў загадкавую «дзірку» – няўлічаных статыстыкай больш за 150 тысяч чалавек, на якіх зьменшылася насельніцтва Беларусі за пэрыяд з 2000 году.
І ўжо, вядома, НЯ СКАЖА Лукашэнка пра сацыялягічныя апытаньні, якія сьведчаць, што каля 70 працэнтаў беларускай моладзі пры магчымасьці гатовыя пераехаць у іншую краіну.
Зразумела, кіраўнік дзяржавы НЯ СКАЖА пра новыя акалічнасьці ў расьсьледаваньні справаў зьніклых.
Спадзяюся, аднак, што Аляксандар Лукашэнка, чалавек з вышэйшай гістарычнай адукацыяй, будзе больш асьцярожным са сваімі гістарычнымі экспромтамі, і ня стане паўтараць тэзіс, што Францыск Скарына вучыўся ў Піцеры. І як чалавек з вышэйшай эканамічнай адукацыяй – будзе вельмі асьцярожным з абяцаньнямі на тэму стабільнасьці беларускай нацыянальнай валюты.
Урэшце, у кожнага можа быць уласны сьпіс таго, пра што НЯ КАЖА Аляксандар Лукашэнка і што на самой справе важней – тое, што мы чуем альбо тое, пра што нам ня кажуць.