З 12 красавіка – дня фармальнага абвяшчэньня замірэньня паміж бакамі канфлікту – ў Сырыі, паводле апазыцыянэраў, загінулі больш за 600 чалавек.
На поўначы Сырыі, у прымесьці гораду Алепа сёньня пры выбуху загінулі прынамсі пяць чалавек, яшчэ некалькі – параненыя. Як паведамілі сырыйскія праваабаронцы, бомба спрацавала, калі міма праяжджаў аўтобус. Ёсьць асьцярогі, што колькасьць ахвяр можа павялічыцца.
Раней сёньня два выбухі здарыліся ў сталіцы Сырыі Дамаску, на цэнтральнай аўтатрасе гораду. На гэты момант інфармацыі аб ахвярах і пацярпелых няма. Выбухам зьнішчаны 9 аўтамабіляў, выбітыя вокны ў суседніх дамах.
Таксама сёньня на турэцкім памежжы ўрадавыя сілы штурмавалі раён Саламін у правінцыі Ідліб, які кантралюецца паўстанцамі. Прынамсі 20 чалавек былі параненыя.
З 12 красавіка – дня фармальнага абвяшчэньня замірэньня паміж бакамі канфлікту – ў Сырыі, паводле апазыцыянэраў, загінулі больш за 600 чалавек, прычым, 48 з іх – толькі ў пятніцу.
У Сырыі знаходзяцца 50 з трохсот назіральнікаў ААН, якія павінны там прысутнічаць – паводле рэзалюцыі Рады Бясьпекі.