Алена Каваленка зь дзецьмі вырашылі пратэставаць на вуліцы.
У чацьвер 3 траўня жонка палітвязьня Алена з дачкой Вікай і сынам Валянцінам зладзілі 3 мая акцыю на пляцоўцы ля піраміды «Марка-сіці» побач з аўтобусным прыпынкам «Плошча Свабоды».
Як паведамляе «Віцебскі кур’ер», Алена з сынам разгарнулі плякат, на якім вялікімі чырвонымі літарамі было напісана «Дзецям патрэбны бацька!». На плякаце таксама былі разьмешчаныя фотаздымкі Сяргея Каваленкі зь дзецьмі, а насупраць — дзетак бяз бацькі. Пад фота надпіс: «Сыну 7 год патрэбна бацькоўскае выхаваньне! Дачцэ 10 месяцаў неабходна бацькоўская любоў».
Пікет доўжыўся 20 хвілінаў.