Драматург Андрэй Курэйчык наладзіў хатні паказ паўнамэтражнага фільма «Вышэй за неба», аўтарам сцэнарыю і мастацкім кіраўніком якога ён зьяўляецца.
Канфлікт паміж Курэйчыкам і праваўладальнікам — прадстаўніцтвам ААН у Беларусі — разгарэўся пасьля таго, як здымачная група была адхіленая ад фінішнага зьвядзеньня васьмісэрыйнага фільму пра беларускую моладзь. Сцэнарыст перакананы, што з падачы дзяржаўных чыноўнікаў заяўнікі цэнзуруюць прадукт, у якім моладзевы асяродак не адпавядае стандартам сучаснай прапаганды, і заявіў, што ўратаваў непадцэнзурную вэрсію. Аднак спробы атрымаць дазвол на пракат фільма паралельна з «прылізаным» тэлесэрыялам плёну ня мелі.
Першымі гледачамі двухгадзіннай кінавэрсіі сэрыялу «Вышэй за неба» сталі паэт і палітык Уладзімер Някляеў, музыка Алег Хаменка, драматург Дзіяна Балыка, каардынатар кампаніі «Будзьма» Севярын Квяткоўскі, рэжысэр-дакумэнталіст Кацярына Кібальчыч, актывісты кампаніі «Гавары праўду!» Андрэй Дзьмітрыеў і Міхась Пашкевіч ды іншыя. Дагэтуль «сырую» вэрсію фільму, як прызнаўся Андрэй Курэйчык, ён паказваў толькі вузкім спэцыялістам — крытыкам, рэжысэрам і сцэнарыстам:
«Кіно, я скажу, атрымалася няпростым. Гэта ўсё роўна драма, не такое яно і забаўляльнае. Якіясьці творчыя экспэрымэнты, якія могуць не спадабацца. Але насамрэч ня ў гэтым задача, бо найперш мы хацелі, каб гэта адлюстроўвала нашы пэўныя мастацкія ідэі. Мне падаецца, што рэальны эфэкт для маладых людзей будзе толькі тады, калі кіно зачэпіць, калі яны пазнаюць сябе, пазнаюць сваю рэальнасьць.
А там жа ня толькі ВІЧ, але і праблема алькагалізму, і праблема пакаленьняў, і ўвогуле праблема абыдліваньня грамадзтва, і ўсялякае рознае. Вось калі б яны ўсё гэта пабачылі, тады сапраўдны прафіляктычны эфэкт, які, уласна кажучы, і задумваўся, быў бы нашмат мацнейшы. І гэта тое, на што мы з прадстаўніцтвам ААН адпачатку дамаўляліся. Проста я так падазраю, што мы дамаўляліся на адным узроўні, але нейкі чыноўнік больш высокага ўзроўню, магчыма, сказаў, што гэта няправільна. І ўсё ператасаваў».
Яшчэ напачатку лютага прадстаўнік Праграмы разьвіцьця ААН у Беларусі Антоніюс Брук на прыёме ў Менску ўрачыста абвясьціў аб завяршэньні здымкаў першага беларускага моладзевага сэрыялу «Вышэй за неба». Некалькі месяцаў адводзілася на яго мантаж, пасьля чаго стужку плянавалася паказаць на адным з нацыянальных тэлеканалаў. Аднак на гэты момант канчаткова зьведзеная толькі адна сэрыя з васьмі, прычым уся працэдура мантажу ажыцьцяўляецца без удзелу здымачнай групы. У Андрэя Курэйчыка на гэты конт сваё меркаваньне:
«Калі мы ўжо сэрыял заканчвалі, пачала ўзьнікаць пэўная напружанасьць, зьвязаная з тым, што наша прааанаўскае начальства вырашыла паглядзець матэрыял. Яны паглядзелі, і гэты матэрыял падаўся выклікам для дзяржаўных каналаў. Яны спрабавалі хадзіць да кіраўніка БТ Давыдзькі, які, дарэчы, іх нават не прыняў, але прынялі нейкія намесьнікі Давыдзькі, якія сказалі: ой, гэта шняга, якая кампрамэнтуе добрае імя нашай радзімы. Так што, гавораць, вы задумайцеся.
Яны задумаліся і вырашылі на мантажы адхіліць творчую групу. Але творчая група аказалася хітрэйшай, таму што пасьпела зрабіць кіно. І гэта ў пэўным сэнсе цуд, бо каб мы крыху прамарудзілі, то насамрэч нічога б і не было. І калі кіно было зроблена — а мантаж быў гатовы яшчэ напачатку сакавіка — пачалі пісаць ім лісты. Ну, зрабілі мы фільм, ён ёсьць, дык цяпер спаліць яго, ці што? Адказу не было ніякага. Мы спакойна яго дарабілі, яшчэ раз паспрабавалі напісаць, і калі стала зразумела, што ня будзе нічога, усё вылілася ў публічную плоскасьць».
У прадстаўніцтве ААН прэтэнзіі Андрэя Курэйчыка адмятаюць, падкрэсьліваючы, што ягоная місія выкананая яшчэ на этапе здачы сцэнарыю. Каардынатар праекту Марына Маліноўская кажа, што кантрактам з драматургам прадугледжвалася праца выключна над сэрыялам, ніякае паўнамэтражнае кіно ў ім нават не фігуравала:
«Мы абмяркоўваем тое, чаго, уласна кажучы, яшчэ няма і што, па вялікім рахунку, яшчэ трэба зрабіць. Таму асабіста я была супраць піяру, мы яшчэ летась у верасьні сказалі: усё, спыняем рэкляму, нам піяр ужо не патрэбны, мы ўжо народны кастынг правялі, калі гэта было апраўдана, каб людзі да нас прыходзілі. А цяпер нам трэба сесьці, пра ўсё забыцца і жорстка манціраваць матэрыял. Але замест гэтага пачаліся нейкія няўзгодненыя рэклямныя выступы, няўзгодненыя дзеяньні. І мы вымушаныя былі іх спыніць. То бок, першую частку кантракту Андрэя — сцэнарый — мы прынялі, па ім працуем.
А ў другой частцы запісаная наступная фраза: кантроль за адпаведнасьцю матэрыялу, які здымаецца паводле зацьверджанага сцэнарыю. Усё, іншых функцый кантракт увогуле ня меў на ўвазе. І нават калі іншыя задачы былі добраахвотна ім рэалізаваныя і прапанаваныя, яны павінны ўзгадняцца з праваўладальнікам. Я нават не разумею, што тут тлумачыць? Ёсьць факт парушэньня кантрактных абавязаньняў, якую б лірыку мы не разводзілі. І мы стараемся лірычных адступленьняў рабіць паменей. Таму што ёсьць факты; у нас ёсьць каманда, ёсьць складаны праект. У нас куча людзей на ім працуе. І мы спрабуем зараз зрабіць тое, на што падпісаліся. Вось і ўсё».
Андрэй Курэйчык падазрае, што сэрыяльная вэрсія будзе мець мала агульнага з аднайменным паўнамэтражным кіно. На яго думку, наўрад ці дзяржаўныя ідэолягі ў захапленьні ад таго, што Менск на відэа паказаны не фасадным «чыстым горадам», а тэрыторыяй са сваім закулісным жыцьцём — у тым ліку з наркапрытонамі і нефармальнай моладзьдзю. Да таго ж, у якасьці музычнага фону гучаць песьні нефарматных «N.R.M.», «Ляпіса Трубяцкога», ня кажучы пра фінальны маналёг лідэра гурту «Нэйра Дзюбель» Аляксандра Кулінковіча:
«Я разумею так, што тая вэрсія, якую ААН будзе рабіць самастойна, гэта будзе вельмі і вельмі ўрэзана-адцэнзураваны варыянт гэтага фільму. І, да таго ж, наўрад ці тое будзе вельмі таленавіта, бо як гэта — працаваць без рэжысэра, без здымачнай групы? Я гэтага ўвогуле не разумею. Таму наша задача — данесьці да гледача сапраўднае, непарэзанае кіно.
Канечне, ніякіх камэрцыйных правоў на гэты фільм у нас няма. І яны ня могуць проста так зьявіцца, бо правы на відэаматэрыял належаць прадстаўніцтву ААН, якое праект фінансавала. Адмаўляць гэта не выпадае. Значыць, задача якая: усё ж нейкім чынам угаварыць іх, прыціснуць, прапанаваць нешта з тым, каб у выніку атрымаць дазвол на элемэнтарны паказ гэтага фільму. Каб яго ўбачылі людзі, каму гэта цікава, фэстывалі. То бок, усе, каму хочацца паглядзець кіно ў тым выглядзе, у якім яно задумвалася аўтарамі. У той творчай канцэпцыі, якую мы распрацавалі».
Канфлікт паміж творчай групай і замоўнікам сэрыялу «Вышэй за неба» толькі паглыбляецца. Актрыса Купалаўскага тэатру Вольга Курэйчык накіравала ліст у прадстаўніцтва ААН у Беларусі, у якім забараніла выкарыстоўваць свой вобраз у сэрыяле. Яна сьцьвярджае, што зь ёй так і не была падпісана працоўная дамова на ўдзел у праекце, у выніку чаго яна засталася без ганарару. А паколькі праца і акторскі вобраз былі выкарыстаныя незаконна, без дамовы і аплаты працы, Курэйчык як «праваўладальніца на сваю выяву» забараняе любое выкарыстанне свайго аўдыёвізуальнага вобразу. Яна патрабуе неадкладна выдаліць усе кадры ў сэрыяле, на якіх яна зьяўляецца ў ролі доктара Пятровай.

Я так падазраю, што мы дамаўляліся на адным узроўні, але нейкі чыноўнік больш высокага ўзроўню, магчыма, сказаў, што гэта няправільна. І ўсё ператасаваў...

Ёсьць факт парушэньня кантрактных абавязаньняў, якую б лірыку мы не разводзілі.
А ў другой частцы запісаная наступная фраза: кантроль за адпаведнасьцю матэрыялу, які здымаецца паводле зацьверджанага сцэнарыю. Усё, іншых функцый кантракт увогуле ня меў на ўвазе. І нават калі іншыя задачы былі добраахвотна ім рэалізаваныя і прапанаваныя, яны павінны ўзгадняцца з праваўладальнікам. Я нават не разумею, што тут тлумачыць? Ёсьць факт парушэньня кантрактных абавязаньняў, якую б лірыку мы не разводзілі. І мы стараемся лірычных адступленьняў рабіць паменей. Таму што ёсьць факты; у нас ёсьць каманда, ёсьць складаны праект. У нас куча людзей на ім працуе. І мы спрабуем зараз зрабіць тое, на што падпісаліся. Вось і ўсё».
Андрэй Курэйчык падазрае, што сэрыяльная вэрсія будзе мець мала агульнага з аднайменным паўнамэтражным кіно. На яго думку, наўрад ці дзяржаўныя ідэолягі ў захапленьні ад таго, што Менск на відэа паказаны не фасадным «чыстым горадам», а тэрыторыяй са сваім закулісным жыцьцём — у тым ліку з наркапрытонамі і нефармальнай моладзьдзю. Да таго ж, у якасьці музычнага фону гучаць песьні нефарматных «N.R.M.», «Ляпіса Трубяцкога», ня кажучы пра фінальны маналёг лідэра гурту «Нэйра Дзюбель» Аляксандра Кулінковіча:
«Я разумею так, што тая вэрсія, якую ААН будзе рабіць самастойна, гэта будзе вельмі і вельмі ўрэзана-адцэнзураваны варыянт гэтага фільму. І, да таго ж, наўрад ці тое будзе вельмі таленавіта, бо як гэта — працаваць без рэжысэра, без здымачнай групы? Я гэтага ўвогуле не разумею. Таму наша задача — данесьці да гледача сапраўднае, непарэзанае кіно.
Як гэта — працаваць без рэжысэра, без здымачнай групы? Я гэтага ўвогуле не разумею.