Учора адбыўся першы (з трох заплянаваных) канцэрт беларускага гурта «Крамбамбуля».
У Менску гэты канцэрт-прэзэнтацыя ня быў дазволены, таму музыкі правялі яго ў Вільні, паведамляе партал DELFI.
У залі – аншляг, усе квіткі – раскупленыя, паслухаць Лявона Вольскага і яго групу прыйшлі й прыехалі ня толькі людзі зь Беларусі, але й жыхары Літвы. Быў заўважаны амбасадар Літвы ў Беларусі Эдмінас Багдонас, а адну песьню разам зь беларускімі музыкамі прасьпяваў знакаміты літовец Андрус Мамантавас.
З-за таго, што людзі былі вымушаныя стаяць на мяжы, канцэрт у клюбе Loftas пачаўся са спазьненьнем. Грамадзянам Беларусі, якія набылі квіток на гэты канцэрт, пасольства Літвы ў Менску зрабіла бясплатныя візы тэрмінам на пяць дзён. Паводле зьвестак DELFI лік такіх візаў перавысіў дзьве тысячы.
«Прыемна, што нашы людзі нарэшце выяжджаюць сюды, адразу відаць, што гэта дух свабоды. Відаць, што яны па-іншаму дыхаюць, па-іншаму ўсьміхаюцца», – сказаў DELFI лідэр гурта Лявон Вольскі перад выступам.
«Візы і межы трэба як мага хутчэй прыбіраць, – дадаў ён. – Гэта абсурд, людзі выехалі ў 5-6 раніцы, каб патрапіць ўвечары на канцэрт і да гэтага часу стаяць на мяжы (размова адбывалася каля дзявятай вечара)».