Астравецкія актывісты АГП напісалі скаргу на дзеяньні раённага пракурора А.Марцінчыка, які выдаў пастанову на агляд іх жыльля супрацоўнікам міліцыі. Такія дзеяньні Мікалай Уласевіч і Іван Крук лічаць незаконнымі і патрабуюць прыцягнуць да адказнасьці вінаватых.
Агляд жыльля Уласевіча і Крука санкцыянаваны раённым пракурорам Марцінчыкам, як яны самі пішуць у скарзе, адбыўся на падставе нібыта ўстаноўленага факта распаўсюду імі ў Астраўцы друкаванай прадукцыі сярод жыхароў гораду.
Уласевіч і Крук лічаць гэта чарговай правакацыяй супраць іх «сфабрыкаванай тымі хто павінен стаяць на варце і абароне іх канстытуцыйных правоў».
У скарзе яны распавядаюць, што ў той дзень, 26 красавіка, Астравец наведаў старшыня партыі АГП Анатоль Лябедзька, зь якім Уласевіч і Крук правялі сустрэчы з мясцовымі жыхарамі і разам наведалі будаўнічую пляцоўку Астравецкай АЭС.
Увесь гэты час, канстатуецца ў скарзе, за імі хадзілі і езьдзілі супрацоўнікі міліцыі, людзі ў цывільным, іх здымалі на камэру і не хавалі гэтага, нібыта маюць дачыненьне з крымінальнікамі. Пасьля ад’езду Лябедзькі на кватэрах Уласевіча і Крука супрацоўнікамі міліцыі быў праведзены ператрус.
Уласевіч і Крук у сваёй скарзе пратэстуюць супраць падобных дзеяньняў і патрабуюць ад Генэральнага пракурора правесьці падрабязную праверку дзейнасьці праваахоўных органаў, якія, на іх думку, зьдзейсьнілі яўнае злоўжываньне службовымі паўнамоцтвамі і парушылі шэраг іх канстытуцыйных правоў.