Член-карэспандэнт Расейскай акадэміі навук Аляксей Яблакаў заявіў, што афіцыйны Менск замоўчвае наступствы чарнобыльскай катастрофы.
Яблакаў узяў удзел у дыскусіі, якая адбылася ў менскім міжнародным цэнтры імя Яханэса Раў. Ён адзначыў наяўнасьць дэфіцыту добрых, дакладных дадзеных зь Беларусі.
«Калі параўнаць дзяржаўныя справаздачы Беларусі, якія публікаваліся 7 гадоў таму і апошнія, то бачна, што дадзеных становіцца меней. І яшчэ больш бачны дэфіцыт гэтых дадзеных, калі мы параўноўваем дзяржаўныя даклады аб наступствах Чарнобыля, апублікаваныя ў Беларусі, Расеі і Ўкраіне. Ўкраіна падае самыя падрабязныя дадзеныя і мы там можам знайсьці шмат інфармацыі па ўплыву Чарнобыля і на здароўе людзей, і на прыроду. І чамусьці гэтыя дадзеныя адсутнічаюць у беларускіх дакладах, асабліва аб уплыве на здароўе чалавека. Тое ж самае ў расейскіх. Таму цягам апошнім сямі гадоў можна бачыць, па аналізу публікацый, што ў Беларусі яўна заглушаюць чарнобыльскую інфармацыю», — заявіў Яблакаў.
Гаворачы аб прычынах замоўчваньня інфармацыі афіцыйным Менскам, навукоўца адзначыў: «МАГАТЭ настаяла на тым, і гэта было зроблена ў 2004 годзе, што час забыцца пра Чарнобыль. І трэба перайсьці ад актыўнай дапамогі ахвярам, перастаць гаварыць пра гэтыя ахвяры і перайсьці да вядзеньня гаспадаркі. Было прынятае палітычнае рашэньне, каб пазбавіцца ад гэтага гнёту. Але гэта дурное рашэньне».
«Чарнобыль у паламаных храмасомах будзе перасьледаваць нас некалькі пакаленьняў. У рэшце рэшт у 7 пакаленьнях будзе чарнобыльскае рэха. І мы абавязаны ня згортваць дасьледаваньні і мэдычную дапамогу, а разьвіваць сыстэму дапамогі анкалягічным і эндакрыналягічным захворваньням. Патрэбны мэдычныя кансультацыі, каб людзі, якія ўступаюць у шлюб і хочуць завесьці дзяцей, паглядзелі сумяшчальнасьць, бо ў некаторых выпадках можна папярэдзіць нараджэньне дзяцей са страшнымі прыроджанымі чарнобыльскімі парокамі разьвіцьця. Бо нават глядзець на такіх дзяцей непрыемна, немагчыма без уздрыганьня. На жаль, было прынятае рашэньне, у Беларусі нават у большай ступені, чым у Расеі. Ва Ўкраіне — моцны дэмакратычны складнік у грамадзтве, які не дазваляе замоўчваць наступствы Чарнобылю. А Беларусь гэта дазваляе рабіць», — сказаў слен-карэспандэнт Расейскай акадэміі навук Аляксей Яблакаў.

Чарнобыль у паламаных храмасомах будзе перасьледаваць нас некалькі пакаленьняў.У сямі пакаленьнях будзе чарнобыльскае рэхаАляксей Яблакаў