Кіраўнік францускай амбасады Мішэль Рынэры прыступіў да выкананьня абавязкаў, паведамілі Свабодзе ў францускім дыппрадстаўніцтве.
«Калі стала вядома, што магчыма вярнуцца ў Менск, спадар амбасадар зьвярнуўся па дазвол у МЗС Францыі і прыбыў у Менск учора ўвечары ў ліку першых. Ён вельмі рады вяртаньню. Сёньня ён прыступіў да выкананьня абавязкаў», — паведамілі ў амбасадзе.
Мішэль Рынэры разам зь іншымі амбасадарамі краін Эўразьвязу пакідаў Менск за знак салідарнасці з кіраўнікамі амбасады Польшчы і прадстаўніцтва Эўракамісіі, ад якіх беларускі МЗС у лютым гэтага года запатрабаваў пакінуць краіну.
У Беларусь таксама вярнуліся амбасадары іншых краін Эўразьвязу: Стэфан Эрыксан (Швэцыя), Лешак Шарэпка (Польшча), Эдмінас Багдонас (Літва), кіраўніца прадстаўніцтва Эўракамісіі Майра Мора. Да канца тыдня вернуцца кіраўнікі дыпляматычных місіяў Эстоніі, Чэхіі і Нямеччыны.
28 лютага афіцыйны Менск у адказ на чарговае пашырэньне санкцыяў супраць кіраўніцтва Беларусі адклікаў для кансультацыяў свайго амбасадара ў Польшчы і прадстаўніка пры Эўразьвязе. Амбасадару Польшчы ў Беларусі Лешаку Шарэпку і кіраўніцы прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі Майры Моры было прапанавана выехаць зь Беларусі ў свае сталіцы «для кансультацыяў». На знак салідарнасьці ўсе амбасадары краінаў Эўразьвязу былі адкліканыя зь Менску для кансультацыяў у свае краіны. Асноўнае патрабаваньне эўрапейскага боку да Беларусі — вызваленьне палітвязьняў.
14 красавіка з турмы вызвалілі былога кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава. А на наступны дзень — сябра ягонай каманды Зьмітра Бандарэнку.