Эўрапейскія амбасадары пачалі вяртацца ў Менск. Раней яны зьехалі ў выніку дыпляматычнага скандалу, які быў выкліканы патрабаваньнем уладаў Беларусі да амбасадараў Польшчы і Эўразьвязу пакінуць тэрыторыю краіны для кансультацыяў. Сёньня ў Менск прыбылі амбасадары Швэцыі, Польшчы і Літвы, да канца тыдня чакаецца прыезд іншых кіраўнікоў дыпляматычных місіяў. Тым часам кіраўнікі беларускіх дыппрадстаўніцтваў у Варшаве і Брусэлі, адкліканыя Менскам на пачатку скандалу, сёньня таксама вярнуліся на працоўныя месцы.
Першым у сталіцу Беларусі вярнуўся швэдзкі амбасадар Стэфан Эрыксан. Пра гэта «Свабодзе» паведаміў ягоны намесьнік Давід Эмтэстам:
«Так, ён у Менску, я магу вам пацьвердзіць, што ён у Менску і што ён выконвае свае абавязкі. Апрача гэтага, я адмаўляюся ад камэнтароў».
Разам з тым спадар Эмтэстам патлумачыў, што гэта адбылося ня толькі паводле рашэньня МЗС Швэцыі, а згодна з рашэньнем, ухваленым у рамках Эўразьвязу:
«Гэта агульнае рашэньне Эўразьвязу, канечне».
Па абедзе прыехаў у Менск і польскі амбасадар Лешак Шарэпка, паведаміў прадстаўнік польскай амбасады Павал Марчук:
«Так, спадар амбасадар ужо знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі. Да выкананьня сваіх абавязкаў ён прыступіць ад заўтрашняга дня».
Міністар замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі пазытыўна ацаніў вяртаньне амбасадара Шарэпкі ў Менск, назваўшы гэта «эфэктам эўрапейскай салідарнасьці», якая «ўзьдзейнічала на ўлады Беларусі і іх канчатковае рашэньне»:
«Мне падаецца, што мы можам быць задаволеныя эўрапейскай салідарнасьцю ў гэтай справе, якая, як бачым, пасьпяховая. Але больш важным за камфорт ці месца знаходжаньня амбасадараў ёсьць стан адносін паміж Эўразьвязам і Беларусьсю. А ён залежыць ад таго, як Беларусь ставіцца да сваіх уласных грамадзян».
Сікорскі зьвязаў вяртаньне эўрапейскіх амбасадараў зь нядаўнім вызваленьнем зь беларускіх турмаў двух палітвязьняў — Андрэя Саньнікава і Зьмітра Бандарэнкі.
У прадстаўніцтве Эўракамісіі ў Менску «Свабодзе» паведамілі, што іхная кіраўніца Майра Мора пакуль не прыбыла ў краіну. А прэсавы сакратар МЗС Літвы Міндаўгас Лашас пацьвердзіў «Свабодзе» факт вяртаньня ў Беларусь літоўскага амбасадара Эдмінаса Багдонаса:
«Гэта было агульнае салідарнае рашэньне Эўрапейскага Зьвязу з нагоды вяртаньня амбасадараў у Менск да канца гэтага тыдня... Цяпер мы можам толькі спадзявацца на крокі Беларусі ў кірунку паляпшэньня адносін з Эўразьвязам. Мы спадзяемся, што зь беларускага боку будуць такія крокі, і першым зь іх магло б быць вызваленьне ўсіх палітзьняволеных і іх рэабілітацыя».
Тым часам кіраўніца прэсавай службы МЗС Беларусі Марыя Ваньшына паведаміла, што беларускія амбасадары ў Польшчы і Эўразьвязе, з адкліканьня якіх пачаўся канфлікт, вярнуліся на працу:
«Сёньня нашыя амбасадары ў Варшаве і Брусэлі вярнуліся да месца службы».
Менскі палітоляг Андрэй Фёдараў мяркуе, што такім чынам дыпляматычны канфлікт фармальна вычарпаны:
«Тут цяжка сказаць, што хтосьці адназначна перамог, хтосьці прайграў. Мы бачылі, што двое палітзьняволеных былі вызваленыя і былі зробленыя намёкі, што могуць быць вызваленыя іншыя перад 3 ліпеня. Калі гэта будзе сапраўды так, то можна лічыць, што пэўная мэта дасягнутая, і гэта можна лічыць дасягненьнем Эўразьвязу. Што тычыцца Беларусі, можна сказаць, што ўлада прадэманстравала электарату сваю жорсткасьць і будзе напэўна даводзіць, што амбасадары вярнуліся на ейных умовах».