Расейскі ўрад зьбіраецца перакрыць доступ на рынак Мытнага зьвязу патрыманых аўтамабіляў, увёўшы адмысловы ўтылізацыйны збор. Такі збор можа быць уведзены і для новых аўтамабіляў, што прывядзе да чарговага падвышэньня цэнаў і больш глыбокага падзеньня беларускага рынку. Ці могуць разьлічваць беларусы на зьніжэньне цэнаў на іншамаркі ва ўмовай абароны Расеяй уласнай аўтамабільнай вытворчасьці? Ці рэальна наладзіць на тэрыторыі Беларусі масавую вытворчасьць легкавікоў? На гэтыя пытаньні адказвае старшыня Асацыяцыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Сяргей Балыкін.
— Ці можна сказаць, што нават уступленьне Расеі ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю ня зьменіць жаданьне Масквы рознымі спосабамі абараняць свой рынак ад іншамарак, абараняць уласную аўтамабільную вытворчасьць? Як на гэтым фоне можна зноў ацаніць некаторыя наступствы ўступленьня Беларусі ў Мытны Саюз?
— Расея заўсёды будзе бараніць свой аўтамабільны рынак. Яна будзе абмяжоўваць продаж на сваёй тэрыторыі замежных аўтамабіляў. Гэта для Расеі натуральна, бо яна спрабуе аднавіць уласную аўтамабільную вытворчасьць, укладае шмат грошай у гэтую справу і зацікаўленая ў павелічэньні попыту на расейскія аўто, таму ўсяляк абмяжоўвае імпарт замежных аўтамабіляў на расейскі рынак.
Выгадна Беларусі гэта ці не? Тут сытуацыя неадназначная. Калі будуць зьніжаныя мыты ў рамках Мытнага саюзу, то гэта і для Беларусі добра. Расея ўводзіць утылізацыйны збор, але гэта азначае, што Беларусі такі свой збор ужо ня трэба рабіць. Вядома, Расея такім чынам імкнецца абмежаваць увоз былых у карыстаньні замежных аўтамабіляў на сваю тэрыторыю з Беларусі.
Што да агульнага эфэкту ад Мытнага саюзу, то, на жаль, у Беларусі няма палітычнай волі на правядзеньне эканамічных рэформаў. І можна сказаць, што эканамічны ўціск з боку Масквы гэтыя рэформы хоць троху, але паскарае.
— Часам беларускія чыноўнікі выказваюць ідэі аб стварэньні ў Беларусі вытворчасьці легкавых аўтамабіляў. Апошні раз сказалі пра магчымасьць вытворчасьці ў Беларусі кітайскіх аўтамабіляў. І адразу прагучала рэакцыя пасла Расеі ў Беларусі Сурыкава, які заявіў, што Расея будзе перашкаджаць стварэньню кітайскай вытворчасьці аўтамабіляў у Беларусі. Наколькі рэалістычныя пляны наладзіць такую вытворчасьць на беларускай тэрыторыі?
— Практыка — крытэрый ісьціны. Давай паглядзім. Шмат хто спрабаваў наладзіць вытворчасьць аўтамабіляў на тэрыторыі Беларусі. Былі праекты з «Фордам», з іранцамі, спрабавалі дамовіцца з чэскай «Шкодай». Лёс усіх гэтых праектаў вядомы — нічога нідзе не атрымалася.
Па-другое. Натуральна, што гэта ня будзе беларускай вытворчасьцю аўтамабіляў. Гэта будзе зборка аўтамабіляў з машынакамплектаў. Таму Расея цалкам лягічна будзе перашкаджаць гэтаму. Бо гэта не беларуская вытворчасьць, а дзірка ў Мытным зьвязе. Таму з гэтага пункту гледжаньня Расея мае рацыю.