Грамадзкае аб’яднаньне «Экадом» і актывіст зь Бярозаўкі Сяргей Трафімчык зьвярнуліся ў суд, каб на шклозаводзе «Нёман» у Бярозаўцы спынілі будаўніцтва цэху па вытворчасьці шклаваты.
У судзе адказалі: сьпярша пакажыце свой статут.
Актывісты грамадзкага аб’яднаньня ў сваёй заяве апэлявалі да таго, што вытворчасьць шклаваты шкодная, і канстатавалі: будаўніцтва вядзецца з парушэньнем Орхускай канвэнцыі. Яны патрабавалі, каб суд сваім рашэньнем спыніў будаўніцтва цэху і былі правядзеныя грамадзкія слуханьні па факце будаўніцтва.
З суду прыйшоў адказ, у якім гаворыцца, што да заявы не прыкладзены зарэгістраваны статут «Экадому», які мог бы пацьвердзіць ня толькі сам факт рэгістрацыі грамадзкага аб’яднаньня, але і тое, што яно можа займацца дзейнасьцю ў галіне аховы навакольнага асяродзьдзя.
Судзьдзя даў тэрмін да 26 красавіка выправіць памылку, альбо ў адваротным выпадку, канстатуецца ў адказе, заява будзе вернутая заяўнікам.
Актывісты «Экадому» лічаць падобнае патрабаваньне незаконным і заяўляюць, што маюць намер напісаць скаргу на судзьдзю.