У адказ на эўрапейскія санкцыі Беларусь пераглядае свае падыходы да арганізацыі аховы мяжы з краінамі ЭЗ, заяўляюць прадстаўнікі Памежнага камітэту. Прыярытэт будзе аддадзены кантролю за ўездам у Беларусь, тады як раней намаганьні па забесьпячэньні памежнай бясьпекі на ўезд і выезд былі разьмеркаваны раўнамерна. Іншымі словамі, Беларусь пагражае, што ўжо ня будзе гэтак уважліва сачыць за нелегальнымі мігрантамі, што імкнуцца трапіць у краіны Эўразьвязу. Ці можа напалохаць Эўропу такі адказ беларускага боку? Ці не блефуе афіцыйны Менск, ці ён сапраўды можа парушыць міждзяржаўныя дамоўленасьці? На гэтыя пытаньні адказвае палітоляг Уладзімер Мацкевіч.
— Афіцыйны Менск вуснамі чыноўнікаў папярэджваў, што адказ на эўрапейскія санкцыі будзе асымэтрычным. Ці можна назваць гэтыя паведамленьні пра перагляд падыходаў да аховы мяжы якраз тым самым адказам? Наколькі ўдалым быў выбраны варыянт такога адказу?
— Калі разважаць у адпаведнасьці з значэньнем гэтага слова, то адказ, сапраўды, вельмі асымэтрычны.
Але найперш трэба зьвярнуць увагу на тое, што беларуская мяжа абсталяваная і ўмацаваная на грошы Эўразьвязу. Значная частка тэхнічнай дапамогі Эўразьвязу ішла на падтрымку працы мытнай і памежнай службы Беларусі. Таму можна сказаць, што Беларусь тут проста парушае свае фінансавыя абавязкі, не выконвае тое, за што ўжо заплачаныя грошы. Бо вялікія выдаткі Эўразьвязу на памежнае супрацоўніцтва ідуць на абсталяваньне памежных пунктаў і гэтак далей. Таму такія дзеяньні ўжо выходзяць за межы палітыкі, а становяцца парушэньнем бізнэс-абавязкаў.
Па-другое, варта адзначыць, што беларуская памежная служба працавала ня толькі на тое, каб абмежаваць пераход нелегальных мігрантаў у краіны Эўропы. Але і перашкаджала сваім грамадзянам перасякаць межы Беларусі. І тым самым парушала міжнародныя дамовы пра свабоду перасоўваньня, якія падпісала яшчэ калісьці БССР і потым пацьвердзіла Рэспубліка Беларусь.
— За апошнія 10 гадоў Эўракамісія на ажыцьцяўленьне праектаў у сфэры кіраваньня межамі ў Беларусі выдаткавала больш за 50 мільёнаў эўра. У бліжэйшыя гады на гэтыя мэты плянуецца выдаткаваць яшчэ каля 40 мільёнаў эўра. З гэтага пункту гледжаньня ці не выглядаюць дзеяньні беларускіх уладаў палітычным блефам, бо яны проста ня маюць права парушыць свае абавязкі?
— Я думаю, яны сапраўды ня маюць такога права. Гэта тое, што на жаргоне называецца «кідалава». Я нават думаю, што тут было выдаткавана болей за 50 мільёнаў, бо тут, напэўна, ня ўлічваюцца ўскосныя выдаткі Эўразьвязу ў рамках памежнага супрацоўніцтва. Напрыклад, апошняя дамова была пра 120 мільёнаў памежнага супрацоўніцтва з Польшчай і 37 мільёнаў — з Латвіяй.
Значная частка гэтых грошай таксама ідзе на ўладкаваньне мяжы, і гэта досыць вялікія грошы. Беларусь брала на сябе гэтыя абавязкі, атрымоўваючы гэтыя грошы, падпісвала міжнародныя пагадненьні — і яна павінна іх выконваць, незалежна ад таго, як разгортваюцца палітычныя падзеі!