Расея адкажа Амэрыцы з дапамогай Беларусі

Расейскі проціракетны комплекс S-300.

Актыўнасьць НАТО і ЭўраПРА заахвочваюць Маскву да больш цеснага супрацоўніцтва зь Беларусьсю, — заявіў міністар абароны Расеі А. Сердзюкоў.
Плян ЗША па разгортваньні ПРА ў Эўропе, актывізацыя НАТО каля межаў Саюзнай дзяржавы Расеі і Беларусі падштурхоўваюць Маскву да больш актыўнага супрацоўніцтва зь Менскам, заявіў міністар абароны РФ Анатоль Сердзюкоў.

«Нас трывожыць ня толькі актывізацыя дзейнасьці НАТО каля межаў Саюзнай дзяржавы, але і плян ЗША і іншых членаў Альянсу па разгортваньні элемэнтаў ПРА ў Эўропе», — сказаў А. Сердзюкоў па выніках пасяджэньня сумеснай калегіі міністэрстваў абароны Расеі і Беларусі, якое прайшло ў Менску.

Паводле яго слоў, бакі «маюць намер і ў далейшым весьці канструктыўны дыялёг па ўмацаваньні сумеснай бясьпекі».