Дзяржаўныя мэдыі пасьля некалькіх дзён маўчаньня пачалі прапагандысцкую кампанію супраць вызваленых у мінулыя выходныя Андрэя Саньнікава і Зьмітра Бандарэнкі.
Па тэлеканалах БТ-1 і АНТ паказалі заявы палітвязьняў з просьбамі пра памілаваньне, адрасаваныя Аляксандру Лукашэнку. У тэлесюжэтах вызваленых апазыцыйных палітыкаў абвінавачваюць у няўдзячнасьці, неадэкватным рэагаваньні на памілаваньне, а таксама ў тым, што яны «зноў увайшлі ў ролю пакутнікаў».
Тры дні дзяржаўныя мэдыі амаль нічога не паведамлялі пра вызваленьне Андрэя Саньнікава і Зьмітра Бандарэнкі. І толькі ўвечары 17 красавіка зьявіліся першыя сюжэты.
Менавіта на гэтае трохдзённае маўчаньне найперш зьвяртае ўвагу шэф-рэдактар газэты «Народная воля» Сьвятлана Калінкіна:
«Ні прэзыдэнцкая прэсавая служба, ні дзяржаўныя інфармагенцтва і тэлеканалы пра гэтае насамрэч годнае рашэньне нічога не казалі. Уражаньне такое, што па-сапраўднаму чалавечных рашэньняў Аляксандра Лукашэнкі, якіх чакаюць шмат людзей, яны проста саромеюцца. І таму працягваюць кампанію ачарненьня, пошуку ворагаў у сваёй краіне. Невыпадкова, што да іх трапілі і тыя дакумэнты (прашэньні аб памілаваньні), якія не былі ім адрасаваныя. Наша прапагандысцкая машына працуе так, як яе вучылі, так, як вучылі ідэолягаў у савецкія часы».
Настрой згаданых тэлесюжэтаў не зьдзіўляе мэдыя-экспэрта Леаніда Міндліна:
«Дзяржаўныя мэдыі, на мой погляд, адрэагавалі так, як і павінны былі адрэагаваць. Карацей кажучы, як заўсёды. Чакаць ад іх, што будзе нейкае абмеркаваньне сытуацыі ці больш аб’ектыўная інфармацыя — гэта на мяжы фантастыкі. Зьдзяйсьняецца той прынцып, пра які казаў былы кіраўнік Беларускага тэлебачаньня Аляксандар Зімоўскі. Гэта так званая ахавальная, „охранительная“ журналістыка. І яе прадстаўнікі стаяць на варце таго, што ім загадана вартаваць».
Менскі пісьменьнік і публіцыст Яўген Агурцоў канстатуе:
«Ну, пра што казаць? Хто плаціць, той і музыку заказвае. Дзе атрымліваюць грошы гэтыя тэлежурналісты? Натуральна, што яны робяць так, як ім загадваюць. Няма ў Беларусі свабоднай журналістыкі».
Адэкватнасьць альбо неадэкватнасьць паводзінаў палітвязьняў, якія ўсяго некалькі дзён на свабодзе, апрыёры ня можа быць падставай для публічнага аналізу — упэўнены былы кандыдат у прэзыдэнты Ўладзімер Някляеў. Ні Саньнікава, ні Бандарэнку нельга папракаць ні ў няўдзячнасьці, ні ў неадэкватнасьці:
«Гэтыя людзі толькі выйшлі з турмы. І я адказна заяўляю: так, яны пакуль неадэкватна ўспрымаюць сытуацыю. Я праседзеў значна меней за іх. І то, памятаю, пасьля вызваленьня пайшоў у краму і адразу ня мог зразумець — а чаму гэта нешта каштуе? Бо прывыкаеш, што табе прыносяць кашу з бураком, і на гэтым усе твае функцыі, што тычацца пабудовы жыцьця, скончаныя.
Таму сёньня аналізаваць тое, што кажуць Саньнікаў і Бандарэнка, і ставіцца да гэтага так, як дзяржаўныя СМІ — і, дарэчы ня толькі яны, а і некаторыя заядлыя камэнтатары ў Інтэрнэце, — я і сам ня буду, і нікому ня раю. Людзі прайшлі выпрабаваньне. Людзі нізавошта адседзелі ў турме. Гэта — вялікая псыхалягічная траўма. Гэта — несправядлівасьць. Гэта — бясьсільле ад таго, што зь імі зрабілі, і немагчымасьць нічога зрабіць у адказ».
Як частку мэтанакіраванай кампаніі супраць апазыцыі разглядае працу дзяржаўных СМІ палітоляг Вацлаў Арэшка:
«Сам факт вызваленьня Саньнікава і Бандарэнкі, на маю думку, ня сьведчыць пра пэўную лібэралізацыю рэжыму альбо сур’ёзныя крокі наперад у справе стану правоў чалавека. Гэта, па-першае, спроба патаргавацца з Эўразьвязам наконт санкцыяў. І, па-другое, прынізіць тых людзей, якіх вызваляюць, ліквідаваць іх як палітычных суб’ектаў, як асобаў, якія карыстаюцца павагай у супольнасьці. Гэта спроба адразу забіць некалькі зайцоў — вытаргаваць сабе прэфэрэнцыі і адначасова пазбавіць апазыцыю сур’ёзных лідэраў».
Усё гэта ўчора ўвечары выказаў у крыху закамуфляваным выглядзе кіраўнік прэзыдэнцкай адміністрацыі Ўладзімер Макей — лічыць палітоляг Вацлаў Арэшка.