Гарадзенская арганізацыя «Маладога фронту» распачала збор подпісаў пад заклікам да ўладаў усталяваць у Горадні помнік Кастусю Каліноўскаму.
Актывісты «Маладога фронту» нагадваюць чыноўнікам, што рашэньне ўсталяваць помнік Каліноўскаму і дзьве памятныя шыльды было прынятае Гарадзенскім гарвыканкамам яшчэ ў 1989 годзе. У выніку зрабілі толькі адну шыльду, якая да рамонту вісела на будынку чыгуначнага вакзалу.
Асноўная мэта кампаніі, паводле актывіста «Маладога фронту» Алеся Кіркевіча, — у тым, каб абудзіць у сэрцы кожнага гарадзенца памяць пра паўстаньне і ягоных герояў.
Асноўная мэта кампаніі, паводле актывіста «Маладога фронту» Алеся Кіркевіча, — у тым, каб абудзіць у сэрцы кожнага гарадзенца памяць пра паўстаньне і ягоных герояў.