Упаўнаважаны фэдэральнага ўрада Нямеччыны па правах чалавека і гуманітарнай дапамозе Маркус Лёнінг прывітаў вызваленьне Андрэя Саньнікава і Зьмітра Бандарэнкі.
«Прыемна чуць, што былы беларускі кандыдат у прэзыдэнты Андрэй Саньнікаў і ягоная давераная асоба Дзьмітры Бандарэнка пасьля доўгага і зьнясільваючага зьняволеньня, нарэшце, зноў на волі. Я заклікаю беларускія ўлады без прамаруджваньня вызваліць таксама ўсіх астатніх палітвязьняў і рэабілітаваць іх. Мы — на баку ўсіх, хто выступае ў Беларусі за свабоду і правы чалавека. Рэпрэсіі, якія захоўваюцца супраць іх павінны скончыцца», — заявіў Лёнінг.
У лютым гэтага года беларускія ўлады адмовілі Маркусу Лёнінгу ва ўезьдзе на тэрыторыю Беларусі. Ён хацеў перадаць ліст ад міністра замежных спраў Нямеччыны Гіда Вэстэрвэле, у якім адзначаюцца некаторыя гуманітарныя моманты. Аднак афіцыйны Менск паведаміў, што ягоны візыт непажаданы. Спадар Лёнінг наведваў Беларусь у мінулым годзе. Ён сустрэўся са сваякамі арыштаваных і падчас прэсавай канфэрэнцыі заявіў, што лічыць слушнымі патрабаваньні адносна свабодных выбараў і вызваленьня ўсіх палітвязьняў.