Такое жыцьцё: На працу не бяруць, бо пэнсія неўзабаве
Your browser doesn’t support HTML5
54-гадовы жыхар Магілёва Васіль Ліпскі ня можа знайсьці сабе сталае месца працы. Як ён кажа, усюды, куды яго накіроўвае гарадзкая служба занятасьці, яму адмаўляюць, бо ён ужо ў перадпэнсійным веку. Перабіваецца часовымі прыработкамі. Спрабаваў зьвяртацца ў суд — выніку таксама няма.