На пытаньні Радыё Свабода адказаў доктар Ёрг Форбрыг — кіраўнік Фонда для дэмакратыі ў Беларусі пры нямецкім аддзяленьні (Бэрлін) амэрыканскага Фонда Маршала.
На працягу апошняга году вы актыўна выступаеце ў падтрымку эўрапэйскіх санкцый супраць Беларусі. У прыватнасьці, 21 сакавіка ў Euobserver зьявіўся ваш артыкул у суаўтарстве з прэзыдэнтам Freedom House Дэвідам Крамэрам пад назвай «Што мусіць зрабіць ЭЗ, каб спыніць дзяржаўны тэрор у Беларусі». Як мы ведаем, пашырэньне санкцый было адобранае. Якіх вынікаў вы чакаеце?
Важна зазначыць, што ўхваленыя Эўрапейскім Зьвязам санкцыі збольшага сымбалічныя. Такім чынам ЭЗ дэманструе сваю занепакоенасьць тым, што беларускі рэжым працягвае парушаць падставовыя правы чалавека, дэмакратычныя стандарты. Як я разумею, яны не скіраваныя на тое, каб памяняць саму мадэль палітычнага, сацыяльнага і эканамічнага разьвіцьця Беларусі. Таму што такога кшталту зьмены могуць ініцыяваць і зрабіць толькі самі беларусы. У любым выпадку я думаю, што Эўропа хоча, каб грамадзяне Беларусі маглі зрабіць гэты выбар свабодна. І зьмены, якіх яна чакае, — гэта забесьпячэньне правоў чалавека для беларускіх грамадзянаў, іхнага дабрабыту. А таксама мы хочам, каб Беларусь стала больш надзейным партнэрам і суседам у Эўропе, чым гэта ёсьць цяпер.
На якія прыклады і дадзеныя вы абапіраліся, калі выступалі ў падтрымку санкцыяў?
Так, найперш я думаю, што санкцыі ЗША ў 2007–2008 гадах супраць Белнафтахіму былі вырашальнымі ў вызваленьні Аляксандра Казуліна і іншых палітычных вязьняў. Па-другое, санкцыі ЭЗ пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году паказалі, што ЭЗ як ніколі гатовы да рашучых дзеяньняў у дачыненьнях зь беларускім рэжымам. І мы бачылі, што рэжым прарэагаваў на гэта. Напрыклад, ён паспрабаваў падарваць эўрапейскую еднасьць, запрасіўшы ў Менск баўгарскага міністра замежных спраў Мікалая Младэнава, каб «абмеркаваць стасункі». Я думаю, што сама рэакцыя лукашэнкаўскага рэжыму на санкцыі ЭЗ — ужо сыгнал іх эфэктыўнасьці. І па-трэцяе, рэжым Лукашэнкі пагражае ўжыць жорсткія захады ў адказ на санкцыі ЭЗ, якія былі прынятыя пры канцы сакавіка. Але ў той жа час з боку Менску няма дзеяньняў. Выглядае, што Менск проста ня мае цяпер ніякага рашэньня. Часам падаецца, што Лукашэнка гатовы замірыцца. Ён нават абвясьціў, што гатовы ізноў разгледзець справы палітычных зьняволеных. І нават выявіў жаданьне распачаць дыялёг з ЭЗ. На маю думку, усё гэта вынік эўразьвязаўскіх санкцыяў.
У сваім артыкуле вы пішаце, што ад’езд амбасадараў, забарона на выезд апазыцыйным лідэрам і выкананьне сьмяротнага пакараньня ў дачыненьні да асуджаных у тэракце — усё гэта таксама вынікі эўразьвязаўскіх санкцыяў. Ці не азначае гэта, што звычайныя беларусы таксама цярпяць ад іх?
Я думаю, відавочна, што беларусы церпяць толькі ад рэжыму Лукашэнкі, а не ад чаго іншага. Лукашэнка пры ўладзе ўжо 18 гадоў, а санкцыі ЭЗ дзейнічаюць вельмі нядоўга. І нягледзячы на гэта, рэжым робіцца ўсё больш рэпрэсіўным у дачыненьні да сваіх грамадзянаў. Нават калі прыводзіць прыклады з эканомікі: за апошні год гандлёвы абарот паміж ЭЗ і Беларусьсю ўзрос на 200%, але ў той жа час беларуская нацыянальная валюта дэвальвавалася на 300%. Думаю, гэта відавочны прыклад таго, што не эўрапейскія санкцыі давялі беларусаў да галечы, а беларускі ўрад у Менску.
Быць «за» санкцыі ці «супраць» санкцыяў — гэта яшчэ адна мяжа, якая падзяліла беларускую апазыцыю. Спрэчкі вакол санкцыяў і ўзаемныя абвінавачаньні ў лабізьме інтарэсаў таго ці іншага боку — чарговы ўдар па і без таго слабой зьяднанасьці і салідарнасьці. Што з гэтым рабіць?
Так, мы ўсьведамляем, што апазыцыйныя палітыкі ня маюць адзінай думкі што да эўрапейскіх санкцыяў. Але мы толькі вітаем разнастайнасьць поглядаў і дыскусіі, якія адбываюцца паміж беларускімі аналітыкамі, палітычнымі лідэрамі. За апошні год відавочна ўзрасла колькасьць тых апазыцыйных лідэраў, якія настойваюць, каб меры ўзьдзеяньня на Беларусь з боку Эўропы мелі сыстэматычны характар. У тым ліку — каб уключалі і эканамічныя санкцыі. У той жа час колькасьць тых, хто не хацеў бы такіх мераў, зьмяншаецца. І гэта выразны зрух у мысьленьні беларускай апазыцыі.
Дзяніс Мельянцоў, аналітык БІСД, у адным з інтэрвію выказаў думку, што Мінск адмыслова «нарываецца» на эўрапейскія санкцыі, каб паказаць, што Эўропа ня можа нічога зрабіць зь Беларусьсю. Вы згодныя з гэтым меркаваньнем?
Думаю, што гэта дагэтуль можна абмяркоўваць. Па-першае, мы ведаем, што Лукашэнка ўжо шмат гадоў добра практыкуецца ў кіданьні выклікаў Эўразьвязу — намацваючы межы гэтага спаборніцтва і гуляючы на слабасьцях. Мы шмат разоў бачылі, і зусім нядаўна, як Лукашэнка выказваўся супраць асобных эўрапейскіх палітычных лідэраў і нават супраць цэлых краінаў. Таму я скажу, што правакацыя — гэта частка палітычнай гульні Лукашэнкі. Прычым ён выкарыстоўвае яе і ў дачыненьні да Эўропы, і ў дачыненьні да Расеі.
Але мне здаецца, што апошнім часам Лукашэнка страціў нюх у дачыненьні да палітыкі Эўропы і таго, якую пазыцыю яна можа заняць. Найперш, я думаю, ён моцна зьдзівіўся, калі Эўразьвяз прыняў рашэньне адклікаць усіх сваіх амбасадараў. Гэта быў незвычайны знак еднасьці краінаў Эўрапейскага зьвязу. І ён быў так відавочна зьдзіўлены, што Менск дагэтуль не знайшоў адэкватнага адказу на гэтае рашэньне.
Але ў той жа час Эўрапейскі Зьвяз усё яшчэ вучыцца, як быць зь Беларусьсю. Раней мы спрабавалі зьвяртацца да Менску, навязваць больш блізкі дыялёг. Але гэтыя спробы выявіліся марнымі. Я думаю, што разгон пратэстоўцаў на плошчы ў сьнежні 2010 году прымусіў Эўрапейскі Зьвяз шукаць новыя спосабы ўплываць на Беларусь, уключна з санкцыямі. На маю думку, цяпер у Эўразьвязе ёсьць даволі ўпэўненае кола краінаў і асобных палітыкаў, якія разумеюць, што звыклых для эўразьвязаўскай палітыкі мяккіх мераў узьдзеяньня ўжо недастаткова для такіх рэжымаў, як Лукашэнкаў. І гэта новы кшталт эўразьвязаўскай палітыкі. Спадзяюся, што яны і далей будуць фармаваць гэтыя новыя мэтады і палітыку, каб уплываць на зьмены ў Беларусі больш эфэктыўна, чым раней.
Хто прадстаўляе ў Эўропе лобі «за» і «супраць» санкцыяў?
Ня думаю, што ёсьць «групы» лабістаў. Безумоўна, ёсьць асобныя краіны, якія маюць у Беларусі выключна эканамічныя інтарэсы. Яны, канечне, спрабуюць абараніць свае інтарэсы, у тым ліку і на тых плятформах, дзе Эўрапейскі Зьвяз абмяркоўвае пытаньне санкцыяў.
Але я думаю, што лобі «за» рэжым Лукашэнкі і «супраць» эўразьвязаўскіх санкцыяў мае цяпер адносна слабыя пазыцыі. У Эўропе даволі моцны палітычны кансэнсус адносна ацэнкі беларускага рэжыму і таго, якія дачыненьні зь ім трэба мець. Таму мацнейшыя цяпер тыя, хто выступае за большы ціск на рэжым і пошук новых спосабаў уплыву. Калі казаць шчыра, то ніхто з тых, хто выступае супраць санкцыяў, не прапанаваў дагэтуль іншых новых інструмэнтаў для дачыненьняў зь беларускімі ўладамі.
Вы пішаце, што сёньня рэжым Лукашэнкі слабы як ніколі. І прыводзіце тры фактары, якія моцна аслабілі яго: эканамічны ціск з боку Расеі, правал дыялёгу з Эўропай і прыклад «арабскай вясны». Ці няма пагрозы, што, апынуўшыся ў сытуацыі слабога гульца пад прэсінгам Эўропы, Лукашэнка будзе шукаць паратунку ў Расеі, паступова здаючы незалежнасьць?
Я б сказаў, што слабасьць рэжыму Лукашэнкі, асабліва ў апошнія гады, відавочная. Можна яшчэ раз згадаць тыя фактары, пра якія я пісаў і працягваю пра іх гаварыць. Але найважнейшае пытаньне — гэта незалежнасьць Беларусі ў сытуацыі прэсінгу Эўропы і падтрымкі Расеі. Гэта пытаньне, па якім ёсьць шмат разнастайных меркаваньняў. Але я веру, што для Лукашэнкі ў Расеі няма ратунку. І Лукашэнка ўсьведамляе гэта больш, чым хто іншы. Расея вельмі мала зацікаўленая ў Лукашэнку як у асобе. Магчыма, яна трохі зацікаўленая ў рэжыме, які ён усталяваў. У яе стратэгічныя інтарэсы, якія ўключаюць ваенныя інтарэсы, эканамічныя інтарэсы і так далей. Але я думаю, што Лукашэнка вельмі добра ведае тыя лініі, якія ён ня можа лёгка пераступіць. Чым глыбейшая інтэграцыя з Расеяй, тым лягчэй страціць уладу ў сваёй уласнай краіне. Найлепшы прыклад — гэта саюз Беларусі і Расеі, які збольшага так і не адбыўся. Калі ж ён усё больш аддае Расеі дзяржаўныя актывы, ён можа паставіць крыж на тым, што называе «беларускай мадэльлю» эканомікі. Вось чаму ён доўгі час супраціўляецца расейскаму жаданьню скупіць беларускія кампаніі.
Таму я думаю, што незалежнасьць Беларусі — гэта падставовая ўмова існаваньня Лукашэнкі, і за апошні год гэта не зьмянілася. Ён вельмі доўгі час абараняе яе, манэўруючы паміж Захадам і Ўсходам. І менавіта з гэтай прычыны ціск з боку Эўропы не прымусіць яго шукаць ратунку ў Расеі.
Што за эўрапейскі дыялёг прапануе цяпер Эўропа для Беларусі?
Ёсьць афіцыйны прэс-рэліз Эўрапейскай камісіі наконт Эўрапейскага дыялёгу па мадэрнізацыі Беларусі.
І найперш варта зьвярнуцца да яго. Там ясна напісана, чаго Эўразьвяз чакае ад гэтага мерапрыемства. У ім будзе шмат розных удзельнікаў. Дыялёг прадугледжвае сэрыю тэматычных сэмінараў, на якія будуць запрошаныя недзяржаўныя актары. Найперш гэта прадстаўнікі палітычнай апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці. Першая сустрэча, якая дала пачатак гэтаму працэсу, адбылася ў Брусэлі некалькі дзён таму. Там Эўрапейская камісія збольшага акрэсьліла, як яны бачаць гэты дыялёг, што будзе зроблена і якія вынікі чакаюцца. На маю думку, гэта збольшага спроба дапамагчы тым, хто імкнецца да пераменаў у Беларусі. Спробы падрыхтаваць прадстаўнікоў палітычнай апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці да сытуацыі, калі зьмены адбудуцца і ўзьнікне вялікая патрэба ў рэформах — інстытуцыйных, палітычных, сацыяльных, юрыдычных і г.д. Эўрапейскі Зьвяз можа прапанаваць шэраг інструмэнтаў для спрыяньня ў ажыцьцяўленьні гэтых рэформаў. Думаю, што гэты дыялёг якраз і мае на мэце вызначыць тыя сфэры, якія патрабуюць рэформаў, і тое, як менавіта Эўрапейскі Зьвяз будзе дапамагаць іх рабіць. Цяпер Дыялёг структуруецца вакол акрэсьленых сфэраў — інстытуцыйнай і эканамічнай. Тут Эўрапейскі Зьвяз можа дапамагчы найлепш.
Я думаю, што Дыялёг пабудаваны так, каб у яго былі ўключаныя дзяржаўныя структуры і чыноўнікі, калі яны выказваюць жаданьне ў ім удзельнічаць. Але я мяркую, што гэтае жаданьне будзе вельмі абмежаванае. Я абапіраюся на прыклад Усходняга партнэрства, у чыіх праграмах дагэтуль найбольш актыўна ўдзельнічае грамадзянская супольнасьць, але ня ўрад. Урад і дзяржаўныя органы дэманструюць вельмі малую зацікаўленасьць ва Ўсходнім партнэрстве. І я ня думаю, што прапанаваны Эўрапейскім Зьвязам дыялёг па мадэрнізацыі Беларусі дасягне большага посьпеху што да ўдзелу ў ім дзяржаўных уладаў.