У ноч на 11 красавіка канцэрн «Белнафтахім» выставіў новыя цэны на нафтапрадукты. Бэнзін АІ-92 і АІ-95, а таксама дызпаліва падаражэлі ў сярэднім на 5%, бэнзін «Нармаль-80» — на 6%. Гэта другое падвышэньне ад пачатку году і, як мяркуюць адмыслоўцы, не апошняе — летась кошты на паліва ўздымаліся 11 разоў. Адрозна ад леташніх пратэстаў аўтааматараў, сёлета акцыяў незадаволенасьці не было і пакуль не прагназуецца.
Ад 11 красавіка кошт літру бэнзіну «Нармаль-80» склаў 6050 рублёў, АІ-92 — 6300 рублёў, АІ-95 — 6800 рублёў. Самай дарагой застаецца салярка — 6950 рублёў, хоць у папярэднія гады менавіта дызпаліва было самым даступным, чаму беларусы і стараліся набываць перадусім дызэльныя аўтамабілі. З улікам сакавіцкага падаражэньня цэны ад пачатку году ў сярэднім падвысіліся на 10%. Між тым, на думку дырэктара Агенцтва дзелавых сувязяў Валянціна Лопана, цяперашні крок «Белнафтахіму» не зусім лягічны:
«Пакуль не аналізаваў глыбока сытуацыю, каб зь нечым параўнаць і ўбачыць нейкую стратэгію. Але на першы погляд падаражэньне здаецца дзіўным: даляр стаіць на месцы, нафта не даражэе, сыравіны для перапрацоўкі нашым нафтаперапрацоўчым заводам нібыта хапае — расейская пайшла валам. То бок усё спакойна, стабільна. Зь іншага боку, натуральна, што ў Адзінай эканамічнай прасторы нехта будзе ў ролі таго, хто прайграе, трэба будзе насуперак выгодам дамаўляцца наконт агульных коштаў. Таму што калі мяжы няма, то, каб не было памежнага трафіку з Расеяй пры перавозцы нафтапрадуктаў, давядзецца біць рублём. У нас такое ўжо было, калі ўрад быў вымушаны прымаць меры на мяжы з Расеяй па вывазе паліва. Таму, канечне, у гэтым сэнсе будуць нешта рабіць».
Аўтааматары адрэагавалі на чарговае падаражэньне стрымана. Актывісты праваабарончых аўтамабільных рухаў кажуць, што пік пратэстнай актыўнасьці мінуў, людзі ў апатыі, дый цэны пасьля дэвальвацыі яшчэ не крытычныя. Кульмінацыяй нязгоды з палітыкай цэнаўтварэньня стала акцыя «Стоп-бэнзін» 7 чэрвеня 2011 году, калі цэны на АЗС вырасьлі адразу на 30%. Больш за паўтары тысячы аўтамабіляў заблякавалі цэнтар Менску, што вымусіла ўлады тэрмінова перагледзець рашэньне. Празь дзень Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў вярнуць цэны назад. Праўда, адкруцілі цэньнікі ўсё ж не на траціну, а ў сярэднім на 18%. Сёньня на аўтазалівачных станцыях не было адзінства ў меркаваньнях што да росту коштаў паліва:
Кіроўца «Мэрсэдэсу»: «Ды пакуль нармальна, нічога страшнага. Інфляцыя ж мае месца, пра што тут асабліва гаварыць? І што рабіць — увогуле не запраўляцца, езьдзіць грамадзкім транспартам? У мяне такая праца, што ўвесь час за рулём. Пакуль можам сабе дазволіць, будзем езьдзіць. А хто ня можа, хай больш працуе і зарабляе».
Кіроўца «Шэўрале»: «Я надзвычай, скрайне незадаволены. І перадусім тым, што ідзем на повадзе ў Расеі. Гэта ж абсурд: краіна вялікая, здабывае нафту, а бэнзін даражэйшы, чым у краінах, куды яна яго экспартуе. І мы таксама чамусьці павінны цягнуцца за гэтымі цэнамі. Вельмі абураны, хоць станавіся і ўвогуле нікуды ня едзь. Надакучыла кожны месяц бачыць новы цэньнік».
Экспэрт у энэргетычнай галіне Станіслаў Гусак кажа, што Беларусь пажынае вынікі інтэграцыйных схемаў супрацы з Расеяй. Насамрэч, на думку суразмоўцы, гэтыя пражэкты прадугледжваюць нішто іншае, як уніфікацыю беларускай эканамічнай мадэлі пад расейскія стандарты. Апроч таго, Расея ўдала карыстаецца супярэчнасьцямі паміж Беларусьсю і Эўразьвязам, усё шчыльней прыхіляючы да сябе саюзьніка:
«Масква захоплівае ня сілай, а нейкімі іншымі шляхамі. Хоць насамрэч гэта ўсё роўна захоп, і Беларусь фактычна ўжо пераўтвораная ў калёнію Расеі. Ідзе захоп эканамічнымі шляхамі, культурнымі шляхамі. Сёньня ўжо ўсе чыньнікі калёніі ёсьць: гэта і забарона беларускай мовы, гэта і забарона беларускай гісторыі з культурнага гледзішча. З эканамічнага боку — гэта захоп беларускіх дзяржаўных прадпрыемстваў, уключна зь дзяржаваўтваральнымі прадпрыемствамі. Гэта захоп беларускай інфраструктуры. Ды фактычна армія беларуская ўжо пад Масквой. Каго яна абараняе? Тэндэнцыя ўсім відавочная. Таму можна гаварыць хіба пра тое, што яшчэ ім засталося зрабіць. Засталося толькі дэ-юрэ ўсё гэта зафіксаваць».
Кіраўніцтва «Белнафтахіму» тлумачыць, што чарговая карэкціроўка зробленая ў мэтах паэтапнага выраўноўваньня коштаў тавараў і паслугаў у краінах Мытнага саюзу і дзеля падвышэньня эфэктыўнасьці працы НПЗ. З улікам, што цэны на некаторыя гатункі бэнзынаў у Беларусі ніжэйшыя за расейскія амаль на 20%, мэханізм выраўноўваньня досыць прадказальны.