Вязьня Сяргея Каваленку паклалі ў 30-е аддзяленьне псыхіятрычнага шпіталя ў Навінках, дзе трымаюць самых небясьпечных злачынцаў. Стан здароўя Сяргея Каваленкі невядомы.
11 красавіка Сяргея Каваленку даставілі ў «Навінкі». Пра гэта паведаміла жонка вязьня Алена са спасылкай на лекараў псыхіятрычнай установы. Калі дакладна прывезьлі Сяргея і ў якім ён стане, ёй не сказалі.
З карэспандэнтам Радыё Свабода лекары размаўляць пра Сяргея Каваленку адмовіліся: «Я вам не магу сказаць, каго да нас прывезьлі. Званіце, калі ласка, загадчыку аддзяленьня».
На тэрыторыі Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру псыхічнага здароўя, як цяпер называецца былы Рэспубліканскі псыхіятрычны шпіталь у Навінках, знаходзіцца Дзяржаўная служба судова-мэдычнай экспэртызы, куды паводле пастановы Віцебскага абласнога суду прывезьлі для комплекснай экспэртызы Сяргея Каваленку. Зьмясьцілі вязьня ў 30-м аддзяленьні. Што вядома пра гэтае аддзяленьне?
Праваабаронцу Кацярыну Садоўскую ў 2006 годзе асудзілі на 2 гады зьняволеньня паводле абвінавачаньня ў зьнявазе Аляксандра Лукашэнкі. Да суду ёй давялося месяц прабыць на абсьледаваньні ў псыхіятрычным шпіталі ў Навінках. Згадвае, што знаходзілася ў 25-м аддзяленьні, дзе рэжым больш-менш прымальны. Што да 30-га аддзяленьня, то, паводле Кацярыны Садоўскай, там рэжым досыць жорсткі, бо трымаюць самых небясьпечных пацыентаў:
«На прагулкі, да прыкладу, не выводзяць. Нават у сьледчым ізалятары лягчэй, бо там ёсьць прагулкі. Ляжаць па 7–8 чалавек у палаце, іх ахоўваюць міліцыянты. Зараз для яго ўсё будзе залежаць ад сумленьня лекараў. Ад таго, што для іх важней — сумленьне ці доля прыслужніка. Калі будзе пэўны загад і яго паслухаюцца, то паставяць дыягназ, што хворы, і потым будуць зьдзекавацца ўсё жыцьцё. Могуць і ўколы даваць такія, каб зрабіць вар’ятам. Зараз псыхатропных сродкаў хапае».
Раніцай 11 красавіка ў віцебскую калёнію «Віцьба-3», дзе раней трымалі Сяргея Каваленку, прыяжджаў ягоны бацька Аляксандар Каваленка. Спатканьне не адбылося, бо Сяргея ўжо адвезьлі ў Навінкі. Аляксандар Васільевіч разьлічвае, што яму ўсё ж дазволяць спаткацца з сынам:
«Вы ж бачыце што адбываецца. Беззаконьне робяць, і ўсё. Мяркую ўсё ж на тыдні зьезьдзіць да яго, пагаварыць».
Паводле жонкі Каваленкі Алены, яго суправаджаў у Навінкі лекар, які назіраў за ім падчас прымусовага кармленьня ў віцебскай калёніі. Але зьвязацца з гэтым чалавекам, каб даведацца пра стан мужа, Алене пакуль не ўдаецца. Яна мяркуе, што Сяргею не палепшала:
«Калі мне сказалі, што паехаў з доктарам і стан нармальны, то адразу зразумела, што не нармальны стан, бо навошта тады адправілі з доктарам?»
Сяргей Каваленка быў асуджаны на 2 гады і месяц зьняволеньня за парушэньне рэжыму адбыцьця пакараньня «хатняй хіміяй», якую яму прысудзілі за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга на навагодняй ёлцы ў Віцебску ў 2010 годзе. Зь сярэдзіны сьнежня 2011 году вязень трымаў галадоўку пратэсту супроць прысуду, якую аднавіў у лютым пасьля 20-дзённага перапынку. З пачатку красавіка Сяргея Каваленку пачалі карміць прымусова. 10 красавіка Віцебскі абласны суд зьбіраўся разгледзець касацыйную скаргу на прысуд Сяргею Каваленку, але прыняў рашэньне накіраваць вязьня на экспэртызу ў Навінкі.