У судовым працэсе над былым палітвязьнем Аляксандрам Малчанавым у жодзінскім судзе абвешчаны перапынак да панядзелка.
Аляксандра вінавацяць у крадзяжы мэталу з тэрыторыі мясцовага кавальскага заводу, трымаюць пад вартай, віны ён не прызнае. На судзе пабывала актывістка кампаніі «За волю» Вольга Кавалёва, якая гэтак пракамэнтавала ход працэсу:
«Сёньня былі спрэчкі, выступаў абвінаваўца і два адвакаты, выслухалі апошняе слова аднаго абвінавачанага. Апошняе слова Малчанава перанесьлі на панядзелак на 10:00 раніцы, і на гэтым суд завяршыўся. Гэткім чынам ідзе звычайны працэс, але я думаю, што самае галоўнае прагучыць у панядзелак і ўсе кропкі над „і“ будуць пастаўленыя толькі ў панядзелак, калі выступіць Малчанаў і будзе абвешчаны прысуд».
Аляксандра Малчанава затрымалі разам з Арцёмам Ігнацікавым, калі яны сабралі, каб здаць на мэталалом, іржавыя мэталічныя прадметы на занядбанай тэрыторыі заводу, якая не ахоўваецца. Аляксандар Малчанаў кажа, што гэткім чынам ён быў вымушаны шукаць сродкі да існаваньня, бо пасьля судзімасьці за Плошчу яму адмаўляюць у працаўладкаваньні. Сваю думку пра гэтую справу выказвае Тацьцяна Зялко, якая прысутнічала на судовым працэсе:
«Тое, што гэта падстроеная справа, — гэта было відаць адразу. Тое, што выедзенага яйка ня вартая — таксама зразумела. А вось чаго яны хочуць і чаго чакаюць, — невядома, бо нават яго ня выслухалі і перанесьлі апошняе слова на панядзелак. Бедны хлопец сьпіць у клетцы. Там гэтага „рэцыдывіста“ — „абняць і плакаць“, прабачце. Мама ягоная пакутуе на астму, мае хваробу Паркінсона, тата зусім не ўстае… А тое, што гэта падстроена — было відаць зь першага дня, прынамсі, для мяне».