У Жодзінскім судзе працягваецца працэс над былым палітвязьнем Аляксандрам Малчанавым.
Яго абвінавачваюць у крадзяжы мэталу з тэрыторыі мясцовага кавальскага заводу. Аляксандар Малчанаў віны ў крадзяжы не прызнае. Ён кажа, што зьбіраў іржавыя мэталічныя прадметы на тэрыторыі цэху, які быў закінуты і не ахоўваўся. Здаючы мэталалом, ён зарабляў на жыцьцё, бо пасьля судзімасьці за Плошчу яго нікуды ня бралі на працу, хоць Аляксандар мае шмат спэцыяльнасьцяў: і муляра, і наладчыка станкоў з праграмным кіраваньнем, і кіроўцы. Да таго ж Аляксандар добра разьбіраецца ў кампутарах.
Паводле праваабаронцаў, якія назіраюць за працэсам, другі абвінавачаны, Арцём Ігнацікаў, дае паказаньні, збольшага не супярэчныя паказаньням Малчанава.
3 красавіка ў судзе выступаў сьведка, які сьцьвярджаў, што цэх, на тэрыторыі якога зьбіралі мэталалом Малчанаў і Ігнацікаў, нібыта ахоўваўся. Назіральнікі не выключаюць, што 4 красавіка на працэсе пачнуцца судовыя спрэчкі.
Аляксандар Малчанаў быў асуджаны на 3 гады зьняволеньня за тое, што вывесіў 19 сьнежня 2010 году бел-чырвона-белы сьцяг на будынак КДБ. 8 месяцаў ён адседзеў у Магілёўскай калёніі № 15. У верасьні 2010 году быў памілаваны.