Сустаршыні Ўсебеларускага зьезду за незалежнасьць, які адбыўся 12 гадоў таму — Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін, Радзім Гарэцкі і Анатоль Грыцкевіч выступілі з заклікам падтрымаць ідэю новага агульнанацыянальнага форуму, якую выказаў лідэр кампаніі «Гавары праўду» Ўладзімер Някляеў.
Аўтары звароту занепакоеныя слабасьцю беларускай эканомікі, продажам дзяржаўнай маёмасьці, дыскрымінацыяй нацыянальнай культуры і мовы.
«Усё гэта ставіць пад пагрозу ня толькі пэрспэктывы цывілізаванага разьвіцьця Рэспублікі Беларусь, але і яе незалежнасьць», — сьцьвярджаецца ў адозьве. Адзін з аўтараў звароту, Генадзь Бураўкін, спадзяецца, што да закліку далучацца ўсе дэмакратычныя сілы, грамадзкія аб’яднаньні, партыі, якія створаць аргкамітэт і здолеюць склікаць новы Ўсебеларускі сход да канца гэтага году.
«Я думаю, ужо тое, калі гэта будзе легітымны зьезд, калі гэта будзе Ўсебеларускі зьезд, то ўжо сам факт, што ён сабраўся, каб выказаць свае адносіны да таго, што адбываецца ў краіне, выказаць цьвёрдую пазыцыю ў адстойваньні незалежнасьці нашай дзяржавы, гэта ўжо вельмі многае значыць».
Генадзь Бураўкін згадвае Ўсебеларускі зьезд за незалежнасьць 2000 году, які, на яго думку, дапамог прыпыніць так званыя інтэграцыйныя ідэі, насьцярожыў грамадзтва. Акт незалежнасьці Беларусі, ухвалены на гэтым зьезьдзе, спадар Бураўкін параўнаў з Трэцяй устаўной граматай БНР.
Аўтары звароту спасылаюцца на ідэю новага Ўсебеларускага сходу, якую выказаў лідэр кампаніі «Гавары праўду» Ўладзімер Някляеў.
Спадар Някляеў перакананы, што Беларусь яшчэ ніколі з часу атрыманьня незалежнасьці не была ў такой складанай сытуацыі, і цяпер існуе патрэба шукаць выйсьце з найменшымі стратамі:
«Для гэтага мала высілкаў ці асобна апазыцыі, ці асобна грамадзянскай супольнасьці. Тут неабходна скласьці ўсе намаганьні.
Мне вельмі важнай уяўляецца прысутнасьць на гэтым зьезьдзе нашай эміграцыі і перш за ўсё раднікаў Рады БНР як легітымнага, хай ня так фармальна, як у гістарычнай і маральнай плоскасьцях, беларускага ўраду ў выгнаньні».
Уладзімер Някляеў лічыць найлепшым варыянтам — правесьці такі сход сёлета ў Менску, а калі гэта ня ўдасца, то давядзецца сабрацца за мяжой. Бліжэйшым часам павінна пачацца фармаваньне арганізацыйнага камітэту Ўсебеларускага сходу, зазначыў спадар Някляеў.
Лідэр БНФ Аляксей Янукевіч заявіў «Свабодзе», што на бліжэйшым паседжаньні Сойм партыі фармальна разгледзіць гэтую ініцыятыву, сам жа Янукевіч пазытыўна ставіцца да ідэі Сходу.
«Я лічу, што сапраўды на сёньняшні момант мы маем сытуацыю, калі незалежнасьць краіны, нашыя нацыянальныя інтарэсы апынуліся пад страшэннай пагрозай з боку Крамля, і цяперашнія беларускія ўлады гэтыя інтарэсы здаюць. Тут вельмі важна, каб ясна прагучаў голас незалежнага беларускага грамадзтва ў абарону нацыянальных інтарэсаў. Вельмі важна ў сёньняшняй сытуацыі паслаць ясны голас у абарону беларускай незалежнасьці, культуры, спадчыны — нашаму грамадзтву і ўсяму сьвету».
Палітоляг Аляксей Кароль таксама лічыць своечасовым заклік да правядзеньня Ўсебеларускага сходу. Але ён мяркуе, што ўлады будуць супрацьдзейнічаць яго правядзеньню, не дадуць памяшканьня для форуму ў Беларусі альбо ня выпусьцяць удзельнікаў за мяжу. У любым выпадку спадар Кароль прагназуе, што пазытыўны ўплыў такі сход будзе мець:
«Гэта адна з падзеяў таго самага адраджэнскага руху, які злучаецца з рухам за дэмакратычныя перамены, за вяртаньне Беларусі ў дэмакратычную міжнародную супольнасьць».
Аляксей Кароль назваў апраўданым заклік да правядзеньня нацыянальнага форуму ў выглядзе Ўсебеларускага сходу, які сябе станоўча зарэкамэндаваў у гісторыі краіны.