Алена Каваленка перадала ў калёнію «Віцьба-3» сродкі гігіены для свайго мужа, палітвязьня Сяргея Каваленкі, і пагутарыла з турэмнымі лекарамі. Яны паведамілі, што Сяргей Каваленка па-ранейшаму ў цяжкім стане, а вынікі прымусовага кармленьня невядомыя.
Лекар Сяргея Каваленкі паведаміў Алене, што стан здароўя яе мужа не зьмяніўся да лепшага. У выніку прымусовага кармленьня ён мае набіраць па сто грамаў вагі штодня, але якая ягоная сапраўдная вага, тэмпэратура цела і ціск, невядома, кажа Алена:
«Ягоны стан застаецца больш-менш стабільны, але ўсё роўна цяжкі. Сяргей мерзьне, увесь час у шапцы. Пра вагу яны сказалі, што вагі ў іх не электронныя, а звычайныя, таму могуць быць пагрэшнасьці. Тэмпэратура і ціск застаюцца паніжанымі, але на якім узроўні, дакладна не вядома. Я думаю, што гэта сьведчыць пра тое, што яму неабходная шпіталізацыя ў звычайную лякарню, дзе ёсьць рэанімацыя і адпаведнае абсталяваньне».
Як паведаміла Алена Каваленка, яшчэ ў СІЗА на Валадарскага ў Менску лекар-псыхіятар выставіў Сяргею дыягназ — расстройства адаптацыі. Пра іншыя абсьледаваньні ягонага псыхічнага здароўя ёй не паведамлялі. Тым часам у псыхалягічным напружаньні застаецца 7-гадовы сын Сяргея Каваленкі Валянцін, якога разам з 9-месячнай дачкой Сяргея цяпер дапамагае даглядаць брат Віталь Каваленка:
«Дапамагаю, зараз вось з пляменьніцай сяджу, з Валікам на хакей ходзім. Яму зараз вельмі цяжка, па ім гэта вельмі бачна: нэрвовы, капрызны стаў, нейкі няўважлівы, разгублены. Пры Сяргею ён заўсёды быў арганізаваны, упэўнена трымаўся заўсёды. Бацька яму зараз вельмі патрэбны, і ўвогуле дзецям. Асабліва для хлопчыка мужчынскае выхаваньне вельмі важнае».
Карэспандэнтка: «У вас дружная сям’я, калі вы адзін аднаму дапамагаеце?»
«Ну канечне, так. Так нас выхоўвалі — мы заўсёды зь Сяргеем побач былі і адзін аднаму дапамагалі. Да гэтага нас бацькі ў свой час прывучылі».
Як паведаміла Алена Каваленка, касацыйная скарга Сяргея Каваленкі на рашэньне суду Першамайскага раёну Віцебску будзе разгледжаная ў Віцебскім абласным судзе 10 красавіка.
Сябра КХП-БНФ Сяргей Каваленка быў асуджаны на 2 гады і месяц за парушэньне ўмоваў адбыцьця «хатняй хіміі», якую ён атрымаў за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга на навагодняй ёлцы ў Віцебску. Пратэстуючы супроць перасьледу, вязень абвясьціў галадоўку, якую зь перапынкам у 20 дзён трымае зь сярэдзіны сьнежня.