На выбарах у Палату прадстаўнікоў ня будуць усталёўваць вэб-камэры. Ці запрашаць назіральнікаў ад БДІПЧ АБСЭ, вырашыць Лукашэнка.
Указ пра прызначэньне выбараў у Палату прадстаўнікоў можа зьявіцца ў чэрвені, паведаміла журналістам у Палаце прадстаўнікоў старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.
Яна дадала, што самай верагоднай зьяўляецца дата — 23 верасьня.
«Свабода» пацікавілася, ці будуць на выбары запрошаныя назіральнікі ад БДІПЧ АБСЭ?
Ярмошына адказала: «Гэта вельмі складанае пытаньне, улічваючы іх ранейшыя паводзіны. Таму рашэньне будзе прымаць кіраўнік дзяржавы.»
Адказваючы на пытаньне «Свабоды», што можна пераняць з досьведу расейскіх выбараў, старшыня ЦВК Лідзія Ярмошыня адказала: «Нейкія невялічкія зьмены могуць быць. Але што тычыцца прынцыповых — такія як ужываньне вэб-камэраў — такога ня будзе.»
«ЦВК зьвярнулася да спэцыялістаў Белтэлекаму з просьбай падлічыць, колькі будзе каштаваць набыцьцё і ўсталёўка вэб-камэраў. Яны адказалі, што толькі набыцьцё тэхнікі без падключэньня будзе каштаваць 4,5 млн. даляраў — а гэта палова ўсяго бюджэту кампаніі. Таму мы ня можам пайсьці на такі крок», — заявіла Ярмошына.