Майстар спорту міжнароднай клясы, удзельнік Алімпійскіх гульняў 1976 году, заслужаны трэнэр Беларусі па веславаньні Зьдзіслаў Сарока сказаў сёньня «Свабодзе», што ён не падтрымлівае ідэю пераносу чэмпіянатаў сьвету па розных відах спорту зь Беларусі.
«Я супраць сумяшчэньня палітыкі і спорту. Спартоўцы займаюцца сваім, а палітыкі няхай займаюцца сваім. Ужо былі выпадкі — адну Алімпіяду праігнаравалі, затым другую. Ну, гэта ж ня тое. Столькі лёсаў зламаных, столькі людзей, якія маглі б стаць алімпійскімі чэмпіёнамі. І ўсё каб дагадзіць палітыканам, менавіта не палітыкам, а палітыканам. А людзі потым з горыччу згадваюць змарнаваныя гады».
У 2016 годзе на грабным канале ў Заслаўі заплянаваны чэмпіянат сьвету па веславаньні на байдарках і каноэ для спартоўцаў ва ўзросьце да 23 гадоў.
А ў 2013 годзе ў Беларусі зьбіраюцца праводзіць чэмпіянат сьвету па роварным спорце на трэку. Высьветліць стаўленьне супрацоўнікаў Фэдэрацыі роварнага спорту да закліку перанесьці чэмпіянат у іншую краіну карэспандэнту «Свабоды» не ўдалося. У гэтыя дні яны знаходзяцца ў Аўстраліі, прэзэнтуючы… якраз гэты чэмпіянат.
Сэнатар ад штату Ілінойс Рычард Дурбін, выступаючы ў Сэнаце ЗША, заклікаў перанесьці зь Беларусі чэмпіянат сьвету па хакеі, а таксама заклікаў адмяніць сусьветны чэмпіянат па роварным спорце ў Беларусі і дзіцячы чэмпіянат па фігурным катаньні.
Рычард Дурбін паведаміў, што зьвярнуўся да карпарацыі «Шкода» з заклікам прыпыніць фінансаваньне чэмпіянату сьвету па хакеі, а таксама да кампаніяў «Фольксваген», «Найк» і «Рыбок». «Ці можна праводзіць такое відовішчнае мерапрыемства, як чэмпіянат сьвету, калі людзі, якія балятуюцца на прэзыдэнта, сядзяць у турмах і іх катуюць?» — задае пытаньне Рычард Дурбін.
Сэнатар параўнаў Беларусь зь Лібіяй, Эгіптам, Тунісам, Емэнам і Сырыяй. Ён узгадаў імёны палітвязьняў Алеся Бяляцкага, Мікалая Статкевіча, Андрэя Саньнікава, Зьмітра Дашкевіча, Эдуарда Лобава, Паўла Севярынца ды іншых.