Лідэрам апазыцыі Анатолю Лябедзьку, Сяргею Калякіну і Алясандру Атрошчанкаву, якіх учора судзілі ў Оршы, дагэтуль не вярнулі пашпарты. Яны вінавацяць міліцыю ў крадзяжы дакумэнтаў.
Анатоль Лябедзька падчас прэс-канфэрэнцыі ў офісе АГП зьвярнуўся да міністра ўнутраных спраў Беларусі Анатоля Куляшова. Ён заявіў, што ўлады, відаць, разумеюць, што Расея не ўзаконіць сьпісы невыязных беларускіх апазыцыянэраў, таму вырашылі пазбавіць іх пашпартоў.
«Цяпер вялікая цёмная пляма кладзецца на МУС і асабіста на міністра ўнутраных спраў. У ягоным ведамстве працуюць злодзеі, якія крадуць уласнасьць грамадзянаў РБ. Гэта пытаньне яго самапавагі. Мы адкрыта абвінавачваем супрацоўнікаў міліцыі ў крадзяжы».
Апазыцыянэры маюць расьпіску маёра аршанскай міліцыі Груля, што ён атрымаў іхнія пашпарты з ізалятара часовага ўтрыманьня. Але калі палітыкі прыйшлі па рэчы, то пашпартоў не аказалася. Старшыня партыі «Справядлівы сьвет» Сяргей Калякін адзначыў, што кожны зь іх мае афіцыйны дакумэнт пра тое, што зарэгістраваныя і прынятыя да разгляду заявы апазыцыянэраў па факце крадзяжу.
«Мы зьвярнуліся ў органы ўнутраных спраў, павінна быць пачатая крымінальная справа, ёсьць артыкул за гэта. Ніхто нічога патлумачыць ня можа. Таму ўнутры міліцыі зроблены крадзеж, які павінен быць расьсьледаваны паводле закону. Гэта больш праблема ўлады, чым мая».
Паводле Калякіна, дзеяньні ўладаў па абмежаваньні перамяшчэньня — антызаконныя і супярэчаць міжнароднаму праву.
Начальнік дэпартамэнту грамадзянства і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун на пытаньне карэспандэнта «Свабоды», хто скраў пашпарты Калякіна, Лябедзькі і Атрошчанкава, сказаў:
«Гэта не маё пытаньне, чаго я буду камэнтаваць? Пытайцеся ў тых, хто скраў».
Лябедзька назваў затрыманьне ў Воршы спэцапэрацыяй, замоўца якой — Аляксандар Лукашэнка, арганізатар — КДБ, а выканаўцы — шараговыя міліцыянты і судзьдзі.
«Спэцапэрацыя працягваецца. Гэта брутальнае парушэньне канстытуцыйных правоў. Нас робяць асобамі без грамадзянства, забраўшы дакумэнт, безь якога ў Беларусі вельмі складана проста жыць. І мы будзем змагацца за свае правы».
Апазыцыянэры заявілі, што будуць абскарджваць «бязглуздае» рашэньне суду і намагацца вярнуць пашпарты. Сяргей Калякін адзначыў, што зь іхніх рэчаў зьнік яшчэ адзін дакумэнт — пратакол вобшуку нібыта па падазрэньні ў правозе наркотыкаў.
«Яны там на хаду імправізавалі, і, разумеючы, што правал, спрабавалі нешта папраўляць. Але калі нехта робіць нейкую махінацыю, то ён напартачыць яшчэ больш. Сёньня абсалютна даказана, у тым ліку і супрацоўнікамі ўнутраных спраў, што нас зьнялі зь цягніка незаконна. Гэтыя дзеяньні даказваюць, што Лукашэнка — баязьлівец. Яны спрабуюць схавацца за сьпіны сяржантаў. Ва ўладзе людзі баязьлівыя, нячэсныя, якія дзейнічаюць подла».

Your browser doesn’t support HTML5