Штодня на сайце Свабоды — новы разьдзел кнігі Алега Грузьдзіловіча «Хто ўзарваў менскае мэтро?»
У прысудзе адзначаны цэлы шэраг супадзеньняў, знойдзеных экспэртамі. Гэтак, паводле экспэртаў, супалі ня толькі дэтанатары дзьвюх бомбаў 2008 году, але і іх агульная канструкцыя, а таксама супалі кавалкі скотчу, якім былі заматаныя часткі гэтых бомбаў.
У падвале Канавалава знайшлі электронны гадзіньнік, канструкцыя якога была зьменена гэткім чынам, што яго можна было выкарыстаць у мэханізьме бомбы. Такі ж гадзіньнік з такімі ж даробкамі быў выкарыстаны ў бомбе, якая не ўзарвалася на праспэкце Пераможцаў (той, на якой знайшлі адбіткі пальцаў Канавалава).
Трасалягічная экспэртыза № 91бк ад 30 траўня 2011 году высьветліла «групавую прыналежнасьць» часткі правадоў, знойдзеных у падвале Канавалава, з правадамі з бомбаў 2008 году (прысуд, ст. 59). Таксама ў прысудзе адзначана, што на допытах Канавалаў дакладна паказаў месца закладкі дзьвюх бомбаў 2008 году.
Вернемся да сьледчага экспэрымэнту 20 красавіка. Далей Канавалаў паказаў, як сабраў бомбу 2011 году. Да сабранага раней імітатара электрадэтанатара ён дадаў правады: яны павінны былі злучацца з тумблерам, якім можна было разарваць ці злучыць электрычны ланцуг. (Паводле сьледзтва, гэтую апэрацыю Канавалаў выканаў у Менску на арандаванай кватэры на вуліцы Караля).
Далей на экспэрымэнце Канавалаў зьвязаў дзьве 5-літровыя плястыкавыя бутлі скотчам (паводле ўмоваў экспэрымэнту, у гэтых бутлях знаходзілася асноўная выбухоўка), абляпіў бутлі пачкамі з локшынай і дражэ (замест цьвікоў і шарыкаў). Адзначу, як было на відэа: Канавалаў прымацаваў скотчам бутлі адну да адной у палажэньні стоячы, быццам «склеіў» іх бакамі, а не гарлавінай да гарлавіны ці дном да дна. Пасьля гэтага ён крыху адышоўся, як бы дэманструючы, што праца зробленая і зараз бомбу засталося толькі ўкласьці ў торбу.
На допыце 13 красавіка Канавалаў паведаміў, што схему выбуховага прыстасаваньня знайшоў у інтэрнэце, але адрас сайту не назваў, сказаўшы, што ўжо яго ня памятае.
Сьледзтва, а потым суд падрабязна вывучылі сшытак і два аркушы паперы, якія знайшлі ў падвале Канавалава, са схемамі і запісамі пра тое, як рабіць выбухоўку, дэтанатар і саму бомбу. Экспэртыза пацьвердзіла, што запісы зробленыя рукой Канавалава. Але ці адпавядалі гэтыя нататкі рэальным дзеяньням Канавалава і канструкцыям бомбаў 2008 і 2011 гадоў?
Тут ёсьць як супадзеньні, гэтак і разыходжаньні. Як адзначылі экспэрты, тэхналёгія вырабу Канавалавым «кісы» падчас сьледчага экспэрымэнту адпавядала ягоным запісам у сшытку, а вось праектаваны мэханізм бомбы 2008 году адрозьніваўся ад рэальнага — замест пазначанага ў запісах транзыстара быў выкарыстаны гадзіньнік.
Што да бомбы 2011 году, то яе праектная схема, паводле заключэньня беларускіх экспэртаў, адпавядала рэальнай бомбе, а вось расейскія экспэрты знайшлі адно «але», якое дадало сумневаў скептыкам. Экспэрты ФСБ зьвярнулі ўвагу на тое, што на месцы выбуху на станцыі «Кастрычніцкая» былі знойдзеныя аплаўленыя рэшткі палімэрнага рэчыва, зь якога вырабляюць аднаразовыя шпрыцы. На падставе гэтай знаходкі расейскія экспэрты выказалі меркаваньне, што тыя, хто падарваў бомбу ў мэтро, маглі выкарыстаць шпрыц у якасьці корпусу дэтанатара. Гэтак часта робяць тэрарысты ў Расеі.
Між тым на допытах Канавалаў пра выкарыстаньне шпрыца, каб зьмясьціць у яго «кісу», нічога не казаў, а на сьледчым экспэрымэнце паказаў, што для гермэтызацыі дэтанатара выкарыстоўваў звычайную фольгу. Таксама варта адзначыць, што, імітуючы працэс прыгатаваньня асноўнай выбухоўкі, Канавалаў не скарыстаў імітатар алюмініевай пудры і не казаў, што дадаваў да самой бомбы мэталічныя ролікі ў якасьці паражальных элемэнтаў.
Між тым, паводле пратаколу агляду месца тэракту, такія ролікі былі знойдзеныя, а пры вырабе асноўнай выбухоўкі мусіў быць выкарыстаны і алюмініевы парашок, як зазначылі ў сваім заключэньні экспэрты расейскага ФСБ.
Як суд абышоўся з гэтымі супярэчнасьцямі?
З тым, што для корпусу дэтанатара быў ужыты аднаразовы шпрыц, судзьдзі без ваганьняў пагадзіліся, мяркуючы па цытаце з 77-й старонкі прысуду, дзе пералічаліся складнікі канструкцыі бомбы ў мэтро. Другім пунктам там было: «— сродку ініцыяваньня (узрываньня) зараду ВР (выбуховага рэчыва. — Аўт.) — электрадэтанатара, верагодна, самаробнага вырабу на базе корпусу аднаразовага палімэрнага шпрыца».
У доказную базу суд залічыў ролікі і алюмініевы парашок, не спаслаўшыся, праўда, на іх паходжаньне. Але на іншых старонках прысуду можна знайсьці згадкі, што ў падвале Канавалава быў знойдзены карабок з ролікамі і слоік з надпісам «Алюмініевая пудра».
Такім чынам, вось што ў выніку запісаў суд.
Прысуд, ст. 86. "У заключэньні экспэрта ад 23.05.2011 адлюстравана, што на месцы выбуху знойдзены паўпразрысты поліпрапілен, які выкарыстоўваецца для вырабу шпрыцаў ды іншых рэчаў мэдычнага прызначэньня. Магчыма меркаваць, што ўказаныя фрагмэнты маглі належаць корпусу шпрыца разавага ўжываньня...
На аб’ектах зь месца выбуху таксама знойдзеныя часьцінкі алюмініевай пудры.
На падставе гэтых абставінаў экспэрт прыйшоў да высновы, што паказаньні Канавалава пра канструкцыю, спосаб вырабу, спосаб падрыву зробленага ім выбуховага прыстасаваньня і мэханізма яго ажыцьцяўленьня, якія ён даваў падчас сьледчага экспэрымэнту 20 красавіка 2011 году, не адпавядаюць высновам у заключэньні экспэрта № 4/69 ад 23.05.2011 Інстытуту крыміналістыкі Цэнтру адмысловай тэхнікі ФСБ РФ у частцы складу выбуховага рэчыва, спосабу вырабу сродкаў узрываньня (электрадэтанатара) і намэнклятуры паражальных элемэнтаў.
Канавалаў Д.Г. на сваім допыце ад 27.05.2011 сьцьвярджаў, што ў выбуховым прыстасаваньні 11 красавіка ён не выкарыстоўваў алюмініевую пудру, аднак асобныя часткі гэтай пудры маглі застацца на плястыкавых бутэльках ці мэталічнай місцы, якія ён выкарыстоўваў для вырабу выбухоўкі раней і выкарыстаў для вырабу прыстасаваньня, узарванага 11 красавіка 2011 году. Патлумачыў, што ён выкарыстаў у выбуховым прыстасаваньні ў якасьці паражальных элемэнтаў ролікі цыліндрычнай формы, пра якія раней забыў сказаць, бо іх было няшмат.
Згодна з заключэньнем комплекснай выбуховатэхнічнай экспэртызы ад 06.06.2011, на забраных у падвале Канавалава Д.Г. дзьвюх палімэрных бутэльках і самаробнай палімэрнай варонцы знойдзеныя наслаеньні парашкападобнага рэчыва серабрыста-шэрага колеру, якія маюць у сваім складзе нітрат амонію і алюміній.
Улічваючы тлумачэньні Канавалава Д.Г. і высновы экспэрта на падставе верагоднага меркаваньня пра магчымасьць выкарыстаньня шпрыца падчас вырабу дэтанатара, суд лічыць, што высновы экспэрта пра некаторыя неадпаведнасьці вырабу асобных элемэнтаў выбуховага прыстасаваньня абставінам, якія ўказаў Канавалаў Д.Г. на сьледчым экспэрымэнце, не зьмяншаюць доказнага значэньня сьледчага экспэрымэнту ад 20 красавіка 2011 году і не абвяргаюць праўдзівасьці паказаньняў Канавалава Д.Г. пра канструкцыю і спосаб вырабу выбуховага прыстасаваньня».
Вышэй я згадаў, што суд фактычна пагадзіўся з высновамі расейскіх экспэртаў адносна таго, што ў якасьці корпусу дэтанатара ў бомбе 2011 году быў выкарыстаны аднаразовы шпрыц.
А якія яшчэ канструкцыйныя ды іншыя асаблівасьці бомбы прызнаў суд?
Першае — гэта тое, што асноўны зарад бомбы быў з сумесевага брызантнага выбуховага рэчыва на аснове аміячнай салетры і алюмініевай пудры і што ў склад зараду мог уваходзіць уратрапін (сухі сьпірт).
Другая асаблівасьць ужо называлася — гэта самаробны электрадэтанатар з корпусам, «верагодна», ад шпрыца.
Трэцяя асаблівасьць тычылася ёмістасьцяў, у якіх трымалася асноўная выбухоўка. Суд пагадзіўся, што гэта былі плястыкавыя бутлі з блакітнымі накрыўкамі агульным аб’ёмам ня менш за 12 літраў.
Чацьвёртае — прыстасаваньне для запуску бомбы. Гэта, паводле суду, мог быць бяздротавы званок з батарэйкамі і дратамі злучэньня.
Пяты пункт — паражальныя элемэнты. Суд імі назваў нарэзаныя кавалкі мэталічнага стрыжня ці арматуры дыямэтрам 14 мілімэтраў, цьвікі даўжынёй 100 і 120 мілімэтраў, шарыкі дыямэтрам 14,288 мм і 19,844 мм, а таксама ролікі дыямэтрам 0,8 мм і даўжынёй 16,5 мм.
Апошнім, шостым пунктам у гэтым сьпісе суд палічыў чорную торбу з лаўсанавай тканіны аб’ёмам ня меней за 15 літраў, якую назваў «сродкам маскіроўкі і дастаўкі» бомбы.
З гэтага сьпісу суд аглядаў кавалкі і фрагмэнты кавалкаў стрыжняў, цьвікі і іх фрагмэнты, шарыкі і іх фрагмэнты, фрагмэнты электрычных элемэнтаў і пячатных плятаў, торбы, плястыкавых бутляў, блакітных накрывак ад бутляў і яшчэ два фрагмэнты, адзін зь якіх мог застацца ад шпрыца, а другі — ад бяздротавага званка «Космас». Усё гэта было знойдзена на станцыі «Кастрычніцкай» пасьля выбуху.
Суд вызначыў, што маса выбухоўкі ў бомбе была каля 12,5 кіляграмаў, а разьмяшчалася бомба на падлозе станцыі «Кастрычніцкая» паміж 5 і 6 калёнамі насупраць 2 вагона цягніка мэтро — на месцы, дзе выбухам наскрозь прабіла жалезабэтонную пліту падлогі. Тое, што ў целах пацярпелых знайшлі фрагмэнты лавы з матэрыялу сылюмін, паводле суду, дадаткова ўказвае на тое, што бомба была пакінутая ў непасрэднай блізіні ад тумбы лавы.
А зараз — вось як суд вызначыў прынцып дзеяньня бомбы, якая выбухнула ў мэтро.
Прысуд, ст. 78. «...Ад ціску на кнопку выкліку на пульце кіраваньня званком ягонай электроннай схемай фармуецца высокачастотны сыгнал кіраваньня, які ідзе ў навакольную прастору. Атрымаўшы сыгнал кіраваньня, прыёмная частка электроннай схемы званка на яе выхадзе фармуе электрычны імпульс, які выклікае замыканьне электрычнага ланцуга. У выніку электрычны ток ад крыніцы току трапляе на вывадныя правады электрадэтанатара, што прыводзіць да яго спрацоўваньня і дэтанацыі ўсяго зараду выбуховага рэчыва».
Суд вырашыў, што менавіта Канавалаў Д.Г. прынёс торбу з бомбай на станцыю мэтро «Кастрычніцкая», пакінуў торбу каля лавы паміж 5 і 6 калёнамі, падняўся на пляцоўку пераходу да станцыі «Купалаўская» і там, дачакаўшыся прыходу цягніка, націснуў на кнопку пульта, гэтым самым узарваўшы бомбу.
http://www.youtube.com/embed/zWoRYwhiCsQ
Працяг — будзе.
Уступ
Вэрсіі добрая і дрэнная
Прызнаньне — каралева доказаў
Як нараджаюцца новыя вэрсіі
Відэа: чалавек з торбай
Чорная куртка з чырвонай стужкай на каўняры
Сьляды на адзеньні
Чорная торба з надпісам «Vest»
Забойчы доказ
Чаму экспэрта Сініцына судзілі таемна?
Бомбы
Што было ў падвале Канавалава?
Канавалаў зьбіраў бомбу «на аўтамаце»
Ад аўтара

WКанавалаў паведаміў, што схему выбуховага прыстасаваньня знайшоў у інтэрнэце, але адрас сайту не назваў, сказаўшы, што ўжо яго ня памятае

Папярэднія разьдзелы кнігі