Мы шмат думаем, якой будзе Беларусь у будучым. Мы шмат гаворым, як было б добра, калі б усё памянялася. Але большасьць з нас дбае толькі пра тое, як перажыць сёньняшні дзень. А будучыня ёсьць цяпер. Яна будзе дакладна такой, якой будуць вашы дзеці. Вашы дзеці — адмысловая праграма штотыдзень у эфіры і на сайце Радыё Свабода.
Сёньня мы ў гасьцях у ня самай звычайнай сям’і, дзе побач у любові і сяброўстве жывуць тры пакаленьні. Тут перапляліся два слаўныя прозьвішчы беларускага кіно — Дашукоў і Асьлюкоў. Рэжысэры-дакумэнталісты Віктар Асьлюк і Вольга Дашук гадуюць двух сыноў — васьмігадовага Піліпа і 17-гадовага Яна. Але галоўным «гувэрнэрам» дзяцей Вольга называе сваю маму, спадарыню Ніну. Вольга — дачка знакамітага беларускага рэжысэра Віктара Дашука, аўтара фільмаў «Віцебская справа», «Ноч доўгіх нажоў», «Салдат Васіль Быкаў» і шмат якіх іншых. Гэтаксама як і бацька, Вольга стала рэжысэрам-дакумэнталістам. І Вольга, і Віктар рэалізаваныя ў прафэсіі людзі. Адданасьць творчасьці патрабуе засяроджанасьці, частых паездак. Бабуля Ніна цалкам прысьвяціла сябе ўнукам — гадавала абодвух хлопчыкаў да школы, робіць зь імі ўрокі, водзіць на шпацыр, удзельнічае ў Піліпавых гульнях. Вось у гэты вечар яны разам збудавалі пірацкі карабель, як у кніжках, якія чытае Піліп. Здаецца, тут розныя пакаленьні вельмі натуральна знаходзяць паразуменьне паміж сабою…
Вольга: «Янка мне кажа: ты ўжо, мама, „учарашні дзень“, у твой час такога не было».
Ніна: «У такім выпадку, я пазаўчарашні».
Вольга: «Але відаць асноўныя рэчы не мяняюцца, бо прырода чалавечая — самая косная рэч у сьвеце».
Ніна: «Мяняецца, і вялікія зьмены. Я лічу, што цяпер дзяцей гадаваць цяжэй, чым нават было нам. Інтэрнэту ў нас не было, тэлевізара не было, а была жорсткая вайна. І пасьля вельмі радаваліся жыцьцю. А цяпер вось мы неяк зь Піліпам пайшлі сюды на горку і былі вымушаныя вярнуцца. Зусім маленькія дзеткі, і дзяўчаткі, і хлопчыкі, зьяжджалі з горкі — і як яны гаварылі!.. Які мат стаяў! У нас было гэта немагчыма. І нават у Олін пэрыяд гэта было немагчыма. Я думаю, што цяпер цяжэй гадаваць дзяцей. Нягледзячы на тое, што яны, можа, і больш ведаюць, у іх магчымасьці большыя. Але яны не цікавяцца нічым, ня радуюцца».
Ян: «Канечне, інтарэсы зьмяніліся. І я ў пэўнай ступені гэтыя зьмены прадстаўляю. Таму што некаторыя рэчы, якія маме былі цікавыя, мне ўжо зусім не цікавыя».
Вольга: «Якія такія рэчы?»
Ян: «Напрыклад, тыя ж выразы, што вы ўжывалі, пра іх нават ня чулі. Зараз, на самой справе, асновай выяўленьня эмоцый у размове ёсьць мат. Гэта, канечне, дрэнна, але тым ня меней гэта факт».
Ніна: «Ды што эмоцыяў, а вось гаворка стала намнога бяднейшая, чым у наш час. Мяне так раздражняюць падручнікі. Піліпачка, калі ласка, скажы, якое мы нядаўна слова з табой сустрэлі?»
Піліп: «Падарыў».
Ніна: «Вось, „падарыў“. Мы б ніколі не сказалі „падарыў“ — „падараваў“. І такіх звычайных словаў так шмат. Усе расьліны, усе жывёлы, яны называюцца па-руску. Я ўжо сама пачынаю забывацца, як яны па-сапраўднаму называюцца. Дзе тая кнігаўка, дзе ўсе назвы птушак?! Я не магла паверыць, што гэта так у падручніку напісана. Я думала, што гэта выпадковасьць. Але гэта сапраўды такія падручнікі цяпер, спэцыяльныя — зрусыфікаваныя».
«Рысунак» пішуць, «скорасьць», — дадае Вольга.
«Я ня вытрымала нават аднойчы: памылка будзе, калі скажаш „памежнік“, бо трэба „пагранічнік“. Ну што ў нас, свайго слова няма?!» — абураецца спадарыня Ніна. У яе вялікі досьвед хатняга навучаньня. Цяпер яна найбольш займаецца зь Піліпам, які ходзіць у другую клясу. Пра Яна кажа, што ў пэўны момант ён вырашыў рабіць урокі сам. Больш не патрабуе яе дапамогі. Але яны сапраўдныя сябры. Спадарыня Ніна нават кажа, што давярае Яну тое, чаго ня можа даверыць іншым. Відаць, што ён адказвае ёй тым жа. Бабуля пасьлядоўная ў сваім выхаваньні: «А я калі чытаю падручнік, то кажу не „рысунак“, а „малюнак“, ня „скорасьць“ я кажу, а „хуткасьць“. Сёньня яшчэ Піліп чытаў мне сваю беларускую мову, і там напісана: „Хутка будзе вясновы луг, пакрыты малачаем і матачнікам“. Ну што гэта? У нас бы сказалі „дзьмухаўцамі і падбелам“…
Я нават не ўяўляю, што такія звычайныя простыя словы — і не ўжываюцца. У нас нават не гаварылі „сасна“ — „хвоя“! Паехаў у лес, хвойку высек. А цяпер дык і я ўжо згодная — хай будзе „сасна“. Мяне ўразіў Піліпка: кажа — баба, я ведаю, што гэтае слова не беларускае, я хацеў напісаць правільна. Але ж гэта была кантрольная, а за гэта зьніжаюць бал. І я яго напісаў рускамоўным».
Прывучэньне да пісьменнага слова, літаратуры, кніжнай культуры — адзін з прынцыпаў выхаваньня гэтай сям’і. Тое, што не падлягала б сумненьню, калі б сёньняшнія рэаліі ня грукаліся ў дзьверы штодня.Старэйшы Ян цяпер шукае і адстойвае права на пошук свайго ўласнага шляху. У гэтым удзельнічае ўся сям’я. Не абыходзіцца безь непаразуменьняў. Адметнасьці новага пакаленьня — захапленьні кампутарам, інтэрнэтам, новыя спосабы камунікацыі — ня так проста ўжываюцца з добра знаёмымі і спраўджанымі каштоўнасьцямі інтэлігентнай сям’і.
Вольга: «Янка, ну як ты лічыш, мы з татам у прафэсіі шчасьлівыя? Ты хацеў бы так, ці, наадварот, наш досьвед цябе раздражняе?»
Ян: «Вы займаецеся тым, што вам падабаецца».
Спадарыня Ніна: «А табе гэта падабаецца ці не?»
Ян: «Не, гэта не маё. Мне гэта не падабаецца».
Спадарыня Ніна: «Чаму?»
Ян: «Ну не падабаецца. Вось скажы, ты чым хацела займацца?»
Спадарыня Ніна: «Геалёгіяй».
Ян: «А вось я ніколі не хацеў займацца геалёгіяй. І вось чаму ты ёй хацела займацца?»
Спадарыня Ніна: «Таму што час такі быў, калі ўсе хацелі быць геолягамі. Але ж мяне як дзяўчыну не ўзялі, нягледзячы на мае адзнакі самыя выдатныя».
Вольга кажа, што вельмі баіцца, што ейныя дзеці будуць пазбаўленыя той радасьці глыбокага духоўнага жыцьця, якая даступная ёй самой.
Вольга: «У Янкі існуе інтэрнэт, як наркотык, ён там увесь час сядзіць».
Ян: «Ну, гэта няпраўда. Я займаюся праз інтэрнэт тым, што мне падабаецца. А вы гэтым не цікавіцеся і ня верыце ў мяне. Адзіны, хто верыць, гэта баба».
Вольга: «Ну як можна ўявіць сабе ідэальную мадэль паводзінаў школьніка старэйшага, фактычна ўжо маладога чалавека? Ён моцна заняты вучобай, тым, што яго цікавіць. І мне здаецца, што калі б Янка ці любы школьнік пасьпеў у гэты час ухапіць асноўныя рэчы, скіраваныя на сваю адукацыю, дык той бы Інтэрнэт служыў дадаткам ці сродкам для таго, каб нейкім чынам самаразьвівацца. А ў Янкі, мне здаецца, ён ня цалкам служыць гэтай мэце. А збольшага ён проста губляе там час».
У Віктара больш жорсткае і адназначнае стаўленьне да захапленьняў падлеткаў.
Віктар: «Праблема ў тым, што не прачытаныя тыя кніжкі, якія ніколі ня будуць ужо прачытаныя. Ня разьвітае тое, што ніколі ўжо ня будзе разьвітае, бо час ужо ўпушчаны. Усе гэтыя інтэрнэтаўскія байкі ці нейкія бясконцыя сьмешачкі, што гэта такое? Гэта гульня! Я, на жаль, гэта бачу ня толькі ў Янкі. Я ў тым годзе сутыкнуўся са студэнтамі Акадэміі мастацтваў, мяне браў такі самы жах. Прычым у тыя часы, калі гэта ўсё мажліва, калі гэта ўсё даступна. Гадоў жа 20 назад гэта было проста фантастычна. Я заходжу і пытаюся ў будучых рэжысэраў: „Вы бачылі гэта? Бачылі гэта? Бачылі гэта?“ Не, ніхто нічога ня бачыў. Добра, тады бяру бліжэй — расейскія, польскія, з чым проста побач ходзім, — бачылі? Яны нават ня чулі! У іх ёсьць інтэрнэт, яны там сядзяць, яны там разьмяшчаюць свае ролікі, бяздарныя ў асноўным. Але гэтага яны ня ведаюць — проста асновы. Дык вось, калі ў 18–20 гадоў яны гэтага не прагледзяць, то ўжо ў 30 гэта будзе бяз сэнсу!»
Меншы, Піліп, пакуль больш захапляецца кнігамі. Ён даўно запісаны ў бібліятэку і перачытаў, бадай, усю дзіцячую клясыку. Гэта вельмі цешыць усіх. Узровень разважаньняў гэтага васьмігадовага хлопчыка, яго слоўнікавы запас і здольнасьць ясна фармуляваць свае думкі і дзіцячыя фантазіі сапраўды ўражвае. Асабліва на фоне таго штампаванага і нібыта адмыслова здэградаванага адукацыйна-забаўляльнага прадукту, які даступны для дзяцей у Беларусі.
РС: «Піліп, твой тата сказаў, што ёсьць кнігі, якія абавязкова трэба прачытаць. Што гэта за кнігі, па-твойму?»
Піліп: «Адна зь іх, мне здаецца, гэта «Вайна і мір». Яе абавязкова трэба прачытаць. Што я чытаю? «Востраў скарбаў» я ўжо даўно чытаў, а зараз чытаю працяг, які ўжо ня Стывэнсанам быў напісаны, а нейкім іншым аўтарам. І адначасова чытаю «Дон Кіхота» на беларускай мове. Мне падабаецца, я ўжо палову кніжкі прачытаў.
РС: «Добрая кніжка — гэта якая?»
Піліп: «Кніжка, якая адначасова і цікавая, і зьмяшчае гісторыю. Вось пра „Трох мушкетэраў“ гэта ня вельмі так, але вось у „20 гадоў пасьля“, я яе нядаўна прачытаў, там і многа прыгодаў, але і многа ўжо больш палітычнай сфэры, пра час кардынала Мазарыні».
РС: «А як ты думаеш, тое, што ты шмат чытаеш, адрозьнівае цябе ад іншых дзяцей?»
Піліп: «Так, таму што, апроч майго сябра ў клясе, больш ніхто столькі кніжак, як і такіх, не прачытаў. І Вальтэра Скота чытаў многа, і іншых, і Аляксандра Дзюма прачытаў, хутка дачытаю „Дон Кіхота“, аднясу ў бібліятэку, і хачу яшчэ прачытаць „Віконт дэ Бражэлён“, апошнюю частку».
РС: «А тыя людзі, якія кніжкі не чытаюць, што зь імі адбываецца?»
Піліп: «Я думаю, што яны менш дасьведчаныя і менш фантазіруюць».
Фантазію і гульні ў гэтай сям’і паважаюць. Піліп перастварае ў сваіх гульнях кожную кнігу, якая яго ўразіла. Ня вельмі любіць толькі, калі ў кнігах — пра «каханьне», бо прыгоды добра прыдаюцца для гульняў, а ў каханьне — што нагуляесься?
Яшчэ адна рэч, якая вельмі хвалюе спадарыню Ніну, — гэта імкненьне маладых людзей зьехаць зь Беларусі. Яна бачыць, як тыя, хто старанна і мэтанакіравана вучыцца, думаюць толькі пра эміграцыю. Ян, які марыць займацца бізнэсам, таксама ня бачыць пэрспэктываў для сваёй мары на радзіме.
Ян: «Я наконт Беларусі ўвогуле ня ўпэўнены. Нават не пра адукацыю ўжо, але проста немагчыма пачаць ніякі бізнэс. Максымум — гэта маленькая крамка з увесьчаснымі праверкамі. Але гэта зусім ня той узровень, якога хочацца».
Спадарыня Ніна: «А цяпер у маіх аднакурсьнікаў амаль ва ўсіх дзеці ў Аўстраліі, у Германіі, у Швайцарыі, у Амэрыцы. Прычым харошыя дзеці! І ніхто тут не застаўся. Застаюцца ня тыя, хто тут зьбіраецца жыць, а тыя, каго там не бяруць. Усё ж такі ня ўсё добра, калі ніхто тут ня хоча быць. І, можа, наш Янка павінен тут застацца. Можа, ён будзе шафёр які-небудзь ці прадавец, але ён будзе «тутэйшы».
Вольга Дашук — рэжысэрка-дакумэнталістка. Аўтарка фільмаў «Леанід Левін. Каханьне і вайна», «Тры кілямэтры да неба» і інш.
Віктар Асьлюк — рэжысэр-дакумэнталіст. Сябар Эўрапейскай акадэміі кіно. За свае фільмы атрымаў амаль тры дзясяткі эўрапейскіх кінапрэміяў. Аўтар фільмаў «Драўляны народ», «Нябачаны край», «Няскончаная песьня. Міхаіл Пташук», «Мы жывем на краі», «Сьлёзы блуднага сына» і інш.