Праваабаронца Кацярына Садоўская ў 2006 годзе была асуджаная на 2 гады зьняволеньня паводле абвінавачаньня ў зьнявазе Аляксандра Лукашэнкі, тэрмін адбывала ў Гомельскай жаночай калёніі, вызвалілася датэрмінова. Да суду Кацярыне Садоўскай давялося месяц прабыць на абсьледаваньні ў псыхіятрычным шпіталі ў Навінках — сьледчыя вырашылі праверыць, ці ня ёсьць яна псыхічна хворай. «Толькі сумленьне дактароў выратавала мяне ад небясьпечнага дыягназу», — кажа Кацярына Садоўская.
Карэспандэнт «Свабоды» папрасіў праваабаронцу Кацярыну Садоўскую пракамэнтаваць, як могуць лячыць Сяргея Каваленку ў псыхіятрычным шпіталі пры калёніі «Віцьба-3».
Садоўская: «Спачатку яго пачнуць выводзіць з галадоўкі, лекары ведаюць, як гэта рабіць. Трэба дзейнічаць вельмі асьцярожна: даваць вітаміны, праз кропельніцу ўводзіць глюкозу, даваць спачатку травяныя настоі, і толькі калі запрацуе страўнік, даваць ежу. Вось зараз гэтак выходзіць з галадоўкі Сьвятлана Чорная, якая галадавала ў падтрымку Сяргея Каваленкі».
Што да адмысловага лячэньня ў вар’ятнях, то, паводле Кацярыны Садоўскай, некаторыя прэпараты, якія даюць пацыентам псыхіятрычных шпіталяў пры турмах, могуць мець нэгатыўныя наступствы для псыхікі. Калі такія прэпараты пачнуць ужываць да Сяргея Каваленкі, ягоны псыхічны стан можа пагоршыцца, не выключае Садоўская. Праваабаронца згадала свой асабісты досьвед:
«Усё будзе залежаць ад сумленьня дактароў. Калі мяне ў 2006 годзе зьмяшчалі ў вар’ятню, быў вялікі ціск на дактароў, але яны ўсё ж не паставілі мне дыягназ „псыхічна хворы“ і не ўжывалі супроць мяне розных прэпаратаў. Мне праз два тыдні зрабілі экспэртызу, але яе вынікі не спадабаліся пракурорам і „гэбістам“, тады мяне яшчэ два тыдні пратрымалі, але ўсё роўна лекары не паддаліся іх ціску. А ці магчыма такое сярод лекараў пры турэмным шпіталі? Не скажу пра ўсіх, але ў нас у Гомельскай жаночай калёніі таксама лекар адмовіўся ставіць асуджанай дыягназ псыхічна хворай. За плотам таксама багата сумленных людзей».